Categories: Важное

Работой социальной службы Сенненского района заинтересовались россияне

 Кіраўніцтва і спецыялісты рэабілітацыйнага цэнтра “Вішанька” для дзяцей і падлеткаў з абмежаванымі магчымасцямі Смаленска ў Багушэўскім доме-інтэрнаце такога ж профілю пазнаёміліся з работай, што вядзецца па стварэнні рэабілітацыйнай прасторы, наведаліся ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Сенненскага раёна.

 Багушэўская сацыяльная ўстанова з’яўляецца домам для 254 выхаванцаў. І хоць у яе назве пазначана, што тут жывуць дзеці, у інтэрнаце знаходзіцца больш за 30 асоб сталага ўзросту. Як і ўсе іншыя выхаванцы  яны атрымліваюць медыка-сацыяльную рэабілітацыю, псіхалагічнае суправаджэнне, працоўную тэрапію. Для гэтага ў сацыяльнай установе створана добрая матэрыяльная база, сродкі ў якую ўкладвае не толькі дзяржава. Калектыў на працягу многіх гадоў падтрымлівае стасункі з дабрачыннымі фондамі Швецыі, Польшчы, Германіі, Расіі, іншых краін. Дзякуючы ім, укараняюцца новыя методыкі, рэалізуюцца перспектыўныя праекты. Знаходзіць падтрымку дом-інтэрнат і ў беларускіх фундатараў, у якасці якіх выступаюць прыватныя асобы, грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы розных форм уласнасці. Адзначым, пошукамі іх займаецца не толькі адміністрацыя ўстановы.

 У пакоі інструктара па працатэрапіі Вольгі Давыдзенка займаюцца вышываннем, працуюць з бісерам, іншым дробным матэрыялам, што развівае маторыку рук выхаванцаў.    Іх вырабы карыстаюцца попытам, не раз прэзентаваліся на выставах, добра прадаюцца, у тым ліку, на “Славянскім базары”. Удзел у падобных мерапрыемствах дазваляе наладжваць стасункі, набываць расходны матэрыял, стымуляваць юных майстроў. Дзякуючы кантактам Вольгі Давыдзенкі, добрыя людзі толькі сёлета набылі тавараў, аплацілі паслугі для інтэрната на суму каля 80 тыс. рублёў.

 У час экскурсіі па ўстанове гасцям паказалі іншыя пакоі для заняткаў, правядзення медыцынскіх працэдур. Ва ўстанове, якая хоць і мае статус сацыяльнай, з пацыентамі працуюць медыкі, педагогі. Звышзадача — рэабілітаваць выхаванцаў да жыцця ў соцыуме. Заключным этапам такой працы з’яўляецца самастойнае пражыванне ў дамах. Тут тыя хлопцы і дзяўчаты, што прэтэндуюць на атрыманне дзеяздольнасці, пад наглядам сацыяльных работнікаў вучацца жыць на заробленыя ўласнай працай сродкі, планаваць расходы, рабіць пакупкі, наладжваць кантакты ў асяроддзі па-за інтэрнатам. Набыўшы прафесію, яны атрымоўваюць шанц змяніць свой прававы статус. Зрабіць гэта ўдаецца не ўсім. Тым не менш, за апошнія тры гады 5 выхаванцаў Багушэўскай школы-інтэрната сталі дзеяздольнымі. Некаторыя з іх жывуць у Оршы, дзе працуюць на швейнай вытворчасці, іншых населеных пунктах Беларусі.

Госці ў Багушэўскім доме-інтэрнаце, у тым ліку замежныя, бываюць даволі часта. І заўжды іх запрашаюць у актавую залу, на канцэрт. Развіццё творчых сцэнічных здольнасцей — яшчэ адзін накірунак дзейнасці калектыву. У хворых людзей, як правіла, вельмі тонкая псіхіка. А таму на сцэне яны не хаваюць сваіх эмоцый; песні, танцы ў іх выкананні ўспрымаюцца гледачамі з цеплынёй. Не сталі выключэннем сацыяльныя работнікі са Смаленска. Яны, стоячы, дзякавалі самадзейных артыстаў громам воплескаў.

 У калег, якія прадстаўлялі Беларусь і Расію, была магчымасць абмяняцца думкамі, падзяліцца вопытам. Фіналам сустрэчы ў Багушэўскім доме-інтэрнаце стаў “круглы стол”. Беларускі бок быў прадстаўлены не толькі супрацоўнікамі Багушэўскага дома-інтэрната. У абмеркаванні тэмы прымалі ўдзел сацыяльныя работнікі з Оршы, аддзяленняў ТЦСАН Сенненскага раёна.

Было што расказаць расіянам. У рэабілітацыйным цэнтры “Вішанька” работа пабудавана крыху па-іншаму. Дастаткова сказаць, што яго сацыяльным партнёрам з’яўляецца Расійскі саюз моладзі. Паездка дэлегацыі цэнтра “Вішанька” ў Віцебскую вобласць была арганізавана не толькі адміністрацыяй сацыяльнай установы.  Фінансавыя сродкі, а дакладней, арганізацыі, фонды, якія аплацілі паездку, шукаў Яўген Захаранкаў, першы сакратар Смаленскай абласной арганізацыі РСМ. Грамадская моладзевая арганізацыя рэалізуе праект па павышэнні прафесійнай кваліфікацыі маладых спецыялістаў, расказаў ён.

 Пацыенты ў цэнтры “Вішанька” не жывуць пастаянна. Сюды яны прыязджаюць з сямей, школ, дамоў-інтэрнатаў іншага профілю, каб атрымаць кансультацыі, некаторыя працэдуры. Як і ў Багушэўску, работа вядзецца паспяхова, у тым ліку па медыка-сацыяльным, сацыяльна-працоўным накірунках, прафарыентацыі. Вопыт работы цэнтра вывучаецца калегамі, укараняецца ў іншых рэгіёнах Расіі. Тым не менш, у час “круглага стала” дырэктар сацыяльнай установы Святлана Кавалёва не хавала: “Пасля Багушэўска пачуццё задаволенасці сабой знікла. Многае з убачанага нас зацікавіла, будзем падтрымліваць наладжаныя профільнымі спецыялістамі кантакты, вывучаць вопыт. Будзем рады, калі нашы напрацоўкі будуць карыснымі для вас”. Яна запрасіла сенненцаў у Смаленск.

Пасля Сянно расіяне накіраваліся ў Віцебск, дзе на наступны дзень наведвалі сацыяльныя ўстановы нашага абласнога цэнтра.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 

 

 

 

 

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Пьяный житель Шумилино пытался застрелить милиционера, его задержали при попытке сбежать

В Шумилино местный житель в состоянии сильного алкогольного опьянения пытался застрелить милиционера, а затем сбежать,…

17 часов ago

Команда Сенненского района представила Витебщину на республиканских соревнованиях по мини-футболу

Команда Сенненского района, в состав которой вошли учащиеся СШ № 1 райцентра, представляла Витебскую область…

17 часов ago

В Сенненском районе завершают отопительный сезон

В Сенненском районе завершают отопительный сезон. На основании Правил подготовки организаций к отопительному сезону, его…

18 часов ago

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правосознания и правовой культуры граждан“

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правовосознания и правовой…

18 часов ago

Лукашенко дал интервью журналисту телеканала RT Рику Санчесу

 Президент Беларуси Александр Лукашенко дал интервью телеканалу RT, передает корреспондент БЕЛТА. Интервьюером выступил ведущий RT,…

19 часов ago

На территории Сенненского района проходит профилактическое мероприятие «Пьяному и бесправному не место на дороге!»

⚡️На территории Сенненского района проходит профилактическое мероприятие "Пьяному и бесправному не место на дороге!" 🚔Фокус…

21 час ago