Да работнікаў лясной гаспадаркі далучыліся навучэнцы ўстаноў адукацыі, актывісты грамадскіх арганізацый, у першую чаргу БРСМ, супрацоўнікі РАНС, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Какоўчынскага сельвыканкама, газавікі. Большасць людзей займалася ўборкай смецця ў лясах уздоўж аўтадарог, добраўпарадкаваліся месцы адпачынку, дэндрапарк у райцэнтры, тэрыторыі вакол адміністрацыйных будынкаў, лясніцтва і лясгаса.
У райцэнтры актывісты БРСМ прыбралі не толькі ў Парку 40-годдзя Перамогі. Яны высадзілі больш за сотню дрэўцаў на пляцоўцы насупраць магазіна “Алеся”.
Але асабліва вызначыліся навучэнцы Багушэўскай сярэдняй школы №2. Сумесна з работнікамі Сафіёўскага лясніцтва школьнікі ачысцілі ад смецця 10 га лесу, сабраўшы больш за 3 м3 бытавога смецця.
-Такія мерапрыемствы, што праводзяцца талакой, з прыцягненнем моладзі, ідуць на карысць усім. У школьнікаў фарміруюцца беражлівыя адносіны да лесу, прыроды ўвогуле, павышаецца экалагічная культура, — заўважыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Багушэўскай СШ №2 Наталля Новікава.
Згодна з ёй і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Багушэўскага лясгаса Таццяна Шугальская, якая лічыць дапамогу грамады, аказаную лясгасу ў час акцыі, бясцэннай.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты. Ингредиенты: капуста белокочанная — 1-2 вилок, морковь (крупная) —…
Каким будет хранение капусты, зависит от своевременности и правильности ее уборки. Многие сорта капусты являются…
Международные специализированные выставки "Деревообработка", "Дорожное строительство" и "Автосервис. Механика. Автокомпоненты" открылись в Минске. Как отметил…
Поставки белорусского продовольствия в Санкт-Петербург ежегодно увеличиваются. Недавно открылся пятый флагманский магазин "Белорусская деревня" в…
В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Учащийся года - 2026", направленный на поддержку талантливой молодежи и…
Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…