Вядомы беларускі спявак прыняў удзел у школьнай лінейцы, прысвечанай заканчэнню навучальнага года, выступіў на ёй. А яшчэ ён уручыў Валерыі Яскевіч у якасці падарунка гітару. Дзяўчынка стала пераможцай у конкурсе, арганізаваным Сашай Нэма ў падтрымку таленавітай моладзі. У першую чаргу — з невялікіх населеных пунктаў. Так спявак вырашыў унесці свой уклад у правядзенне ў нашай краіне Года моладзі.
На конкурсе Валерыя Яскевіч выконвала пад уласны акампанемент на гітары кампазіцыю «Всё будет хорошо». На бяду ў гэты час лопнула струна. Але ці то назва песні стала абярэгам для юнай выканаўцы, ці то яна сапраўды пакарыла сваім талентам журы, перамога дасталася Валерыі. Арганізатары конкурсу адной з умоў назвалі — спадабацца гледачу. Таму ўсе выступленні ўдзельнікаў у відэароліках былі загружаны на папулярны партал You Tube, змешчаны на афіцыйнай старонцы Сашы Нэма ў сацыяльным сетцы «Вконтакте», на яго сайце, дзе кожны жадаючы мог прагаласаваць за самы лепшы, на яго погляд, нумар. І ўсё ж у рэшце рэшт пераможцу выбірала прафесійнае журы, бо былі выяўлены парушэнні правілаў конкурсу. Прыхільнікі некаторых канкурсантаў устанавілі спецыяльныя праграмы, за кошт якіх і павялічылі колькасць лайкаў. За аснову былі ўзяты сапраўдныя лайкі і меркаванне журы. У выніку Валерыя Яскевіч была аб’яўлена пераможцай.
Поспех Валерыі не выпадковы. Юная багушэўка мае на You Tube свой канал, у якога каля 6,5 тыс. падпісчыкаў. Як расказала дзяўчынка, спачатку яна запісвала каверы на песні і выкладвала іх «Вконтакте» для сяброў. Крыху пазней заўважыла, што на You Tube многія маюць уласныя каналы і вырашыла стварыць свой. Першае відэа Валерыя выклала ў 2012 годзе. Аднак поспех прыйшоў толькі ў 2014-ым, калі дзяўчына стала выкарыстоўваць гавайскую гітару.
Так што, калі вы ячшэ не чулі Валерыю Яскевіч, ацаніць яе талент можна не пакідаючы кватэру. Прадзюсерскі цэнтр «Гранд Мьюзик» у асобе яго кіраўніка Андрэя Гузеля ўжо зрабіў гэта, прапанаваўшы дзяўчыне з Багушэўска супрацоўніцтва.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Вся трудовая деятельность и жизнь в целом Галины Даниловой, учителя начальных классов Белицкой СШ, связана…
Сегодня, 12 июля, местами по западу и в крайних северо-восточных районах республики ожидаются грозы. МЧС…
В вузах Беларуси стартует основной прием документов от абитуриентов, сообщает БЕЛТА. Прием документов на бюджет…
В первом туре XXXIV Международного конкурса исполнителей эстрадной песни "Витебск" 14 участников представят мировые хиты.…
Глава государства Александр Лукашенко 11 июля заслушал телефонные доклады министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского…
Разный подход в вопросах благоустройства не мешает Николаю Городецкому и Наталье Григорьевой из д. Моссоры…