Сенненшчына прымае будатрады. Іншыя рэгіёны Віцебшчыны ад такой практыкі сёлета адмовіліся

  У райвыканкаме прайшла нарада, удзельнікі якой абмяркоўвалі, як лепш выкарыстаць патэнцыял студэнцкіх будаўнічых атрадаў. Гэтым летам у раёне іх бу­дзе працаваць пяць.

Многа гэта ці мала? Сенненшчына — адзіны ў вобласці рэгіён, які прымае будатрады. Адзін з іх, створаны з ліку навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-будаўнічага каледжа, пачаў працу ў ААТ «Белая Ліпа».

Арганізацыя летняй занятасці моладзі абмяркоўвалася яшчэ на сту­дзеньскім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Таму Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама, якая вяла нараду, у размове зыходзіла з яго рашэння і патрабаванняў, вызначаных санітарнымі нормамі, правіламі аховы працы.

— На месцах трэба стварыць належныя бытавыя ўмовы для пражывання, адпачынку, і — забяспечыць фронт работы. Маладыя людзі едуць да нас не толькі за рамантыкай, а каб зарабіць, — акцэнтавала яна ўвагу.

Будатрады, акрамя «Белай Ліпы», будуць працаваць у ААТ «Сінягорскае», «Студзёнка», «Бяленева» і СУП «Саўгас імя Машэрава». Прыедуць яны ў розныя тэрміны. Апошні заезд студэнтаў з Полацкага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбу­дзецца 1 жніўня. У Машканах іх гатовы прыняць хоць зараз. У ААТ «Бяленева» будуць працаваць студэнты-медыкі з Віцебска.

Абмяркоўвалася тэма арганізацыі вольнага часу. Студэнты-будатрадаўцы не застануцца ізаляванымі ад жыцця мясцовага соцыума. Пра гэта паклапоцяцца структуры Беларускага рэспубліканскага Саюза моладзі, мясцовыя культработнікі. За грамадскі парадак у месцах пражывання студэнтаў адказваюць работнікі міліцыі.

Сучасныя будатрады  прыкметна ўступаюць фарміраванням савецкага часу. Большасць студэнцкіх будаўнічых атрадаў, якія сёлета будуць працаваць на Сенненшчыне, складаюцца з 7—10 чалавек. Аднак і іх дапамога неабходна сенненскім сельгасарганізацыям.         

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 

admin

Recent Posts

«Беларусь начинается с меня»

В Яновской базовой школе традиционно прошел образовательный проект ШАГ — «Школа активного гражданина». Тема встречи…

3 часа ago

Лукашенко подписал указ о приеме в гражданство Беларуси 297 человек

В гражданство Беларуси приняты 297 человек, включая 20 несовершеннолетних. Соответствующий указ подписал глава государства Александр…

5 часов ago

Осенне-зимний сезон охоты на пушных зверей открывается в Беларуси 3 октября

Осенне-зимний сезон охоты на пушных зверей стартует в Беларуси 3 октября и продлится до 31…

21 час ago

Лукашенко: Казахстан для Беларуси очень интересный партнер и дружеская страна

Казахстан для Беларуси очень интересный партнер и дружеская страна. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…

21 час ago

Внимание превыше всего, уверены в Сенненском РОВД

Внимание превыше всего – уверены в Сенненском РОВД. В коллективе сложилась добрая традиция поздравлять с…

21 час ago

«Золотой возраст нашей жизни»: в отделении поддержки активного долголетия ТЦСОН Сенненского района прошла концертная программа

«Золотой возраст нашей жизни» - под таким названием в отделении поддержки активного долголетия ТЦСОН Сенненского…

22 часа ago