У сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на Сенненшчыне завершана абследаванне ўмоў пражывання былых франтавікоў і партызан, працаўнікоў тыла, сямей ваеннаслужачых, што загінулі падчас баявых дзеянняў.
На днях у хаце жыхара вёскі Келісы Пятра Баркаўца, якому падлеткам давялося ваяваць з фашыстамі ў шэрагах народных мсціўцаў, пабывалі прадстаўнікі сельскай улады. Для Алега Барыткі, старшыні Студзёнкаўскага сельвыканкама, і Уладзіміра Касьянава, дырэктара мясцовай школы, які да таго ж з’яўляецца членам сельскага выканаўчага камітэта, наведванне ветэрана не было фармальнасцю нават пры тым, што яны самі, а нярэдка і з педагогамі, школьнікамі, аб’яднанымі ў грамадскія арганізацыі, часта бываюць у ветэрана, ведаюць яго патрэбы, дапамагаюць у вырашэнні надзённых праблем.
Па выніках абследавання ўмоў пражывання ветэранаў у раёне распрацуюць і рашэннем райвыканкама зацвердзяць мерапрыемствы, якія дазволяць задаволіць усе патрэбы ўдзельнікаў вайны і працаўнікоў тыла.
Наш кар.
НА ЗДЫМКУ: Пётр Емяльянавіч Баркавец (у цэнтры) у час размовы з прадстаўнікамі сельскай улады.
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…