За рулём усюдыходнай машыны — Аляксей Папалаў. Для 23-гадовага ўраджэнца Оршы, які змяніў гарадскую прапіску на сельскую, сёлетняя веснавая кампанія першая ў працоўнай біяграфіі. Яшчэ зусім нядаўна ён працаваў у рамонтнай майстэрні.
— З работай зваршчыка Аляксей таксама нядрэнна спраўляўся. Але механізатараў не хапае. І я прапанаваў хлопцу змяніць сферу дзейнасці, — расказаў Андрэй Дзядушка, галоўны аграном сельгасарганізацыі.
Аляксей не хавае — у яго таксама ёсць уласны інтарэс. Праца ў якасці механізатара дае больш магчымасцей для павышэння дабрабыту маладой сям’і, дзе гадуецца маленькае дзіця, а жонка знаходзіцца ў водпуску па яго доглядзе.
Нягледзячы на адсутнасць вопыту работы на сельскагаспадарчай тэхніцы, экстрэмальныя ўмовы працы, Аляксей Папалаў кожны дзень высявае насенне на 30-35 га. Ужо ў бліжэйшы час ён прыступіць да сілкавання мінеральнымі ўгнаеннямі сенажацяў і пашаў, азімых зерневых культур. Ранняй вясной гэтыя работы пад сілу толькі ўсюдыходным машынам.
Насенне траў будзе высявацца і ў больш познія тэрміны па яравых зерневых культурах — згодна з заданнем на 920 га. На 90 га адбудзецца перазалужэнне.
Перад агранамічнай службай раёна пастаўлена няпростая задача — у бліжэйшай перспектыве ўмацаваць кармавую базу жывёлагадоўчай галіны. Зрабіць гэта прасцей за ўсё за кошт пашырэння пасяўных плошчаў бабовых траў. У ААТ «Студзёнка» для нарыхтоўкі сіласу і сенажу пашыраюцца пасевы ў сумесі канюшыны і цімафееўкі. На 120 га будзе пасеяна канюшына ў чыстым выглядзе, на 100 — цімафееўка. Наяўнасць насеннікаў дазволіць мець у аддаленай перспектыве насенне траў не толькі для ўласных патрэб, але і на продаж. Думаюць у гаспадарцы і аб збалансаваным рацыёне дойнага статку ў перыяд летняга ўтрымання. Яго каровы могуць знайсці толькі на пашах, створаных са спецыяльна падабраных сумесяў. А таму без вырашэння комплекса задач не варта нават спадзявацца на далейшае нарошчванне вытворчасці малака і іншай жывёлагадоўчай прадукцыі.
Аляксандр ЛАЗЮК.
НА ЗДЫМКУ: Аляксей Папалаў, механізатар ААТ «Студзёнка».
Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…
Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…
Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…
В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…
Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…