У рамках рэспубліканскай акцыі “К защите Отечества готов!” старшакласнікі двух гарадскіх школ і школы–інтэрната спаборнічалі ў ваенна-патрыятычнай гульні “Патрыёт”.
Месцам правядзення сустрэчы стаў фізкультурна-спартыўны комплекс.
Спаборніцтва пачалася з самага цікавага конкурсу — камбінаванай эстафеты. Яна прадугледжвала адзеванне і зняцце процівагаза, праходжанне «мышалоўкі»,пераадоленне паласы перашкод па-пластунску і інш.
У конкурсе капітанаў, дзе неабходна было страляць з дроцікаў па паветраных шарах лепшым быў лідар каманды другой школы, адзінаццацікласнік Эдуард Цімашэнка.
Адным з самых складаных для падлеткаў аказаўся конкурс па зборцы і разборцы аўтамата. Хутчэй за ўсіх справіліся вучні СШ №1 г.Сянно Раман Шынкевіч і Вікторыя Тарасевіч, выхаванцы ваенна-спартыўнага клуба “Спарта” РЦДіМ.
Дадатковы бал камандзе маглі прынесці і балельшчыкі. Ярка выступілі вучаніцы 7 “Б” класа другой школы з танцавальнай праграмай па чэрлідынгу.
У апошнім конкурсе па перацягванні канату зноў не было роўных “асілкам” з СШ №2 г.Сянно. Дадатковы бал камандзе маглі прынесці і балельшчыкі. Ярка выступілі вучаніцы 7 «Б» класа другой школы з танцавальнай праграмай па чэрлідынгу.
Па выніках спаборніцтваў у ваенна-спартыўнай гульні “Патрыёт” першае месца заваявала каманда “Патрыёт” з другой гарадской школы. 2 месца — у першай, трэцяе — у школы-інтэрната. Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі і медалямі.
Ірына ХАСАНАВА.
Фота аўтара.
Мы продолжаем печатать рассказы о людях, чья жизнь была опалена войной. Это воспоминания их родственников,…
ПОДГОТОВКА ПОТРЕБИТЕЛЕЙ ТЕПЛОВОЙ ЭНЕРГИИ К НОВОМУ ОТОПИТЕЛЬНОМУ СЕЗОНУ На календаре середина сентября и подготовка организаций…
Опасности ребенка могут подстерегать везде. Ничто не может полностью защитить от них. Задача взрослых, как…
Народный контроль - в действии! 🔴18 сентября, с 11.30 до 20.30, будет работать общественная приемная…
Каждый ребенок заслуживает счастья и любви. И если мы можем сделать хоть что-то для этого,…
УП «Витебскоблгаз» напоминает! Уважаемые жители района, во избежание несчастных случаев при использовании газоиспользующего оборудования…