Распачала сустрэчу намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце другой гарадской школы Алена Зелентава. Разам з дзяўчатамі з інфармацыйнай групы яна расказала прысутным пра вайну ў ДРА, прывяла лічбы загінуўшых, параненых, удзельнікаў з Беларусі.
Аляксандр Цеплякоў, Карым Хасанаў, Аляксандр Бобрык – былі ўдзельнікамі вайны ў Афганістане. Кожны з іх расказаў сваю гісторыю. Аляксандр Цеплякоў, напрыклад, служыў у Кабульскім шпіталі. Ваенны ўрач расказаў, якія аперацыі прыходзілася там рабіць, якія віды ран бываюць ад баявых снарадаў.
Як пачыналася служба ў Афганістане, як цяжка было хадзіць у поўнай вайсковай амуніцыі некалькі дзясяткаў кіламетраў пры тэмпературы +50С расказаў разведчык, удзельнік баявых дзеянняў Аляксандр Бобрык.
Механік-вадзіцель БМП Карым Хасанаў расказаў пра асаблівасці клімату паўдневай краіны, цікавыя выпадкі, якія адбываліся з ім. З’яўляючыся старшыней раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, Карым Талбакавіч расказаў пра сенненцаў, загінуўшых у чужой краіне, асабліва падрабязна пра Аляксандра Звярковіча, якога некалькі гадоў лічылі прапаўшым без вестак. Пазней з’явілася інфармацыя, што радавы Савецкай Арміі Аляксандр Звярковіч патрапіў у палон, утрымліваўся ў турме, дзе палонныя ўзнялі паўстанне і далі бой. Дадому сенненец Звярковіч так і не вярнуўся. У 2015 годзе на доме, дзе нарадзіўся і жыў Аляксандр, усталявалі інфармацыйна-памятную дошку.
Падчас сустрэчы кожны мог пагартаць кнігу пра Афганскую вайну, паглядзець фотаздымкі, баявыя ўзнагароды, медалі “гасцей” мерапрыемства.
Ад школьнікаў ветэраны афганскай вайны атрымалі падарункі ручной работы і кветкі. Аднак галоўнае, што ўзялі ад сустрэчы з воінамі-афганцамі дзеці – гэта запавет-заклік: “Беражыце мір!”.
Ірына ХАСАНАВА.
Фота аўтара.
Министр экономики Юрий Чеботарь утвердил план мероприятий Белорусской недели предпринимательства - 2026, которая пройдет с…
В Беларуси подведены итоги конкурса "Растение 2027 года", сообщили БЕЛТА в Институте экспериментальной ботаники им.В.Ф.Купревича…
Как правильно и интересно выстроить современный урок? Этому вопросу посвятили очередное заседание участники районного учебно-методического…
ОАО «Белая липа» завершает уборку кукурузы на зерно. Помимо работников сельхозпредприятия на полях задействован трудовой…
Беларусь и Китай наметили шаги по развитию сотрудничества в транспортной сфере, сообщили БЕЛТА в пресс-службе…
Вопрос повышения качества и доступности услуг электросвязи вдоль железнодорожных путей рассмотрели в управлении Белорусской железной…