Прыняўшы ўдзел у інфармацыйна-пазнавальнай гульні-падарожжы «С «Зорькой» классно мы живём» і паспяхова выканаўшы заданні двух этапаў, выхаванцы школьнага аб’яднання па інтарэсах «Прыгажосць сваімі рукамі» ўзначалілі спіс пераможцаў.
Каманда вучняў пачатковых класаў у складзе трэццякласнікаў Данілы Ляхоўскага, Ані Іваньковай, Лізы Мурашкевіч, другакласнікаў Дарыны Дзядушка, Ільі Супрунюка, Вікі Замасціновіч і першакласніцы Соні Марозавай, як адзначыла кіраўнік аб’яднання па інтарэсах Таццяна Каранеўская, паказала, што і на Сенненшчыне малодшыя школьнікі жывуць дружна і цікава. З «Зорькой» рабяты пасябравалі на занятках аб’яднання. Інфармацыйныя хвілінкі з газетай заўсёды праходзілі з карысцю, бо гэта галоўная газета дзетвары існуе з 1945 года і на яе публікацыях выхоўвалася не адно пакаленне чытачоў. «Прыемна, што для прадстаўлення нашай каманды была адведзена ўся першая старонка», — зазначыла Таццяна Паўлаўна. Пасябравалі з выданнем і бацькі вучняў. Але галоўнае, што самі дзеці гавораць: «Зорька» — класная газета».
Пераможцы гульні-падарожжа з задавальненнем паедуць у Мінск, пабываюць у рэдакцыі дзіцячага выдання.
Магчымасць «паказаць» сваіх вучняў ёсць у кожнай школы, бо адораных і таленавітых дзяцей ва ўстановах адукацыі нашага раёна, безумоўна, шмат.
Таццяна Буракова.
На здымку: удзельнікі гульні-падарожжа «С «Зорькой» классно мы живём».
Консультант главного юридического управления Министерства труда и социальной защиты Татьяна Рахубо рассказала в эфире программы…
О результатах борьбы с инвазивными растениями за 9 месяцев рассказал в пресс-центре БЕЛТА консультант управления…
Короткое «спасибо» тоже нужно заслужить, уверен водитель участка Сенно колонны автомобильной ОАО «Витебскоблавтотранс» Анатолий Соловьёв.…
Без малого четыре десятилетия посвятил дорогам Сенненщины Александр Крутько, работник филиала ДЭУ №38 РУП «Витебскавтодор».…
УВАЖАЕМЫЕ РАБОТНИКИ И ВЕТЕРАНЫ АВТОМОБИЛЬНОГО ТРАНСПОРТА И ДОРОЖНОГО ХОЗЯЙСТВА! Примите поздравления с профессиональным праздником –…
В Беларуси за январь-сентябрь отремонтировано около 11,6 млн кв.м улично-дорожной сети - 98% от годового…