14 лютага — двайное свята для маладой сям’і Івановых

Сёння, 14 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень святога Валянціна. Магазіны вабяць сардэчкамі-валянцінкамі. Паўсюль пануе святочная бутафорыя. Хтосьці лічыць гэта свята камерцыйным. Іншыя спяшаюцца павіншаваць сваіх каханых. Ёсць і такія, хто нават пабраўся шлюбам у гэты сімвалічны дзень. Так як сенненцы Раман і Ірына Івановы.

14 лютага 2015 года яны стварылі сям’ю. Раман і Ірына для рэгістрацыі шлюбу   невыпадкова выбралі гэты рамантычны дзень.

— Звязаць сябе вузамі Гіменея менавіта ў гэты святочны дзень вырашылі не толькі дзеля прыгожай назвы, але яшчэ і таму, што па календары ён атрымліваўся найбольш спрыяльным для сумеснага жыцця, — тлумачыць  Ірына Іванова.

Знаёмства маладой пары адбылося выпадкова два з паловай гады таму назад. Ірына яшчэ вучылася ў школе. Летам вырашыла па­працаваць у сталоўцы ААТ «Белая Ліпа». У тым жа сельгаспрадпрыемстве на той момант працаваў будаўніком і яе будучы абраннік Раман. Яны сустрэліся ў абедзенны перапынак у той самай сталоўцы. Маладыя людзі пачалі сустракацца і больш ужо не расставаліся.

— Як зараз памятаю дзень, калі Раман зрабіў мне прапанову стаць яго жонкай. Адбылося гэта 12 красавіка 2014 года, з моманту нашага знаёмства не прайшло нават і года, — з хваляваннем у голасе прамовіла Ірына. — Мы гулялі па гарадскіх вуліцах, калі Раман раптоўна стаў на калена і запытаўся ў мяне, ці згодна я стаць яго жонкай і маці нашых будучых дзяцей. Ад нечаканасці на маіх вачах выступілі слёзы. Канешне ж, я нават не сумнявалася, бо кахала гэтага чалавека і жадала звязаць сваё жыццё менавіта з ім. Пасля таго, як я згадзілася, Раман надзеў мне пярсцёнак на палец.

Памятае гэты хвалюючы і адначасова рамантычны момант і Раман.

Цяпер 14 лютага стала для іх асабістым святам — Днём нараджэння іх маладой сям’і. І  здаецца, формулу кахання і  шчаслівага шлюбу сужэнцы ўжо знайшлі. Як адзначае  сама Ірына, нармальных адносін не атрымаецца без даверу.

— Без даверу  і ўзае­ма­разумення, — дапаўняе сваю любую Раман.

Ганна КОРСАКАВА.

Здымак з архіва сям’і Івановых.

 

admin

Recent Posts

Александр Рыбченко открыл страницы жизни, полные тягот и невзгод, выпавших на долю его мамы Надежды Васильевны

Мы продолжаем печатать рассказы о людях, чья жизнь была опалена войной. Это воспоминания их родственников,…

10 часов ago

О подготовке потребителей тепловой энергии к новому отопительному сезону

ПОДГОТОВКА ПОТРЕБИТЕЛЕЙ ТЕПЛОВОЙ ЭНЕРГИИ К НОВОМУ ОТОПИТЕЛЬНОМУ СЕЗОНУ На календаре середина сентября и подготовка организаций…

13 часов ago

Знать ребенок должен каждый, безопасность — это важно

Опасности ребенка могут подстерегать везде. Ничто не может полностью защитить от них. Задача взрослых, как…

14 часов ago

Народный контроль — в действии

Народный контроль - в действии! 🔴18 сентября, с 11.30 до 20.30,  будет работать общественная приемная…

15 часов ago

В успехах детей заслуга родителей, уверены супруги Дмитрий и Татьяна Барковец из аг.Ходцы

Каждый ребенок заслуживает счастья и любви. И если мы можем сделать хоть что-то для этого,…

16 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает

УП «Витебскоблгаз» напоминает!          Уважаемые жители района, во избежание несчастных случаев при использовании газоиспользующего оборудования…

16 часов ago