Повар Яноўскай школы не ўяўляе сваё жыцце без любімай справы

Гатаваць повар пятага разраду Галіна Элерт (на здымку) навучылася раней, чым пайшла ў школу. «У маці нас было пяцёра. Гадаваліся без бацькі, — расказвае Галіна Пятроўна. — Рана сталі самастойнымі. Яшчэ дашкалятамі ўмелі пекчы ў рускай печы піражкі, пышкі, пернікі».

 Ураджэнка Аршанскага раёна, Галіна, скончыўшы Клюкаўскую дзесяцігодку, паступіла ў Віцебскае тэхнічнае вучылішча №16. Асабліва шмат навыкаў па прыгатаванні разнастайных страў атрымала ў час шасцімесячнай практыкі, якую праходзіла ў сталовай наваполацкага завода «Вымяральнік». З цеплынёй і ўдзячнасцю да цяперашняга часу ўспамінае Галіна Пятроўна майстра Надзею Мікалаеўну Дуброўскую, пад кіраў­ніцтвам якой навучылася рабіць зразы, калдуны, клёцкі, піражкі і яшчэ шмат чаго.

 «З адных і тых жа прадуктаў, што ёсць у халадзільніку кожнай гаспадыні, можна прыгатаваць розныя стравы. А калі дадаць крыху фантазіі, атрымаецца нешта новае, чаго ніколі ніхто не рабіў і не спытваў», — і жартам і ўсур’ёз гаворыць вопытны повар.

 А колькі вяселляў, праводзін у армію, іншых святаў «зрабіла» Галіна Пятроўна на заказ, бо слава пра добрага повара хутка распаўсюджвалася ўсюды, дзе яна працавала. Дарэчы, і аўтару гэтых радкоў давялося паспрабаваць яе «разнасолаў»  на адной з такіх урачыстасцей.

Скончыўшы з адзнакай вучылішча, Галіна мела права выбару месца работы. Спы­нілася на Наваполацку — горадзе моладзі. Два гады працавала ў школе, дзе вучылася 1,5 тысячы дзяцей. Але вялікая нагрузка і адказнасць не пужалі маладую работніцу, тым больш, што ў школьнай сталовай повар быў не адзін. Не падабалася толькі, што на час канікул трэба было пераходзіць у іншы калектыў: у якія-небудзь буфет ці сталовую ці, нават, працаваць на раздачы.

Потым Галіна па камсамольскай пуцёўцы накіравалася ў Краснаярскі край, дзе працавала ў ведамасным дзіцячым садку Бярозаўскай ГРЭС. І зноў прыйшлася ка двару, як прафесіянал і добразычлівы, камунікабельны чалавек.

Праз пяць гадоў па сямейных абставінах вярнулася на радзіму. Кашаварыла ў сталовай ААТ «Літусава». Земляробаў і работнікаў падсобнага прадпрыемства, якое  працавала пры акцыянерным таварыстве, частавала кексамі, блінчыкамі, адбіўнымі, іншымі смачнасцямі, што звычайна не ўваходзяць у просты комплексны абед.

Пазней перайшла ў дзіцячы сад Літусаўскай школы. Тут даводзілася не толькі гатаваць, але і самой афармляць усю дакументацыю, атрымліваць прадукты.

  Прыйшлося папрацаваць спрактыкаванай паварысе і ў санаторыі ў расійскім горадзе Сестрарэцку. А ў  такія ўстановы, як вядома, абы- каго не возьмуць. Меню санаторыя было вельмі разнастайнае. «У дзень гатавалі па 15 відаў салатаў, па 5 — супоў, — успамінае Галіна Пятроўна. — Адпачываючых абслугоў­валі дваццаць павароў».

Але малодшая дачка Марына (цяпер студэнтка Аршанскага чыгуначнага кале­джа)  ў той час яшчэ вучылася ў школе. Таму прыйшлося вярнуцца. Чатыры апошнія гады  Галіна Пятроўна працуе ў сталовай Яноўскай школы.

Добрымі памочнікамі школьнага повара з’яўляюцца мыйшчыца посуду Люд­міла Рыпінская і кладаўшчык Таццяна Русакова. «Без іх мне прыйшлося б вельмі цяжка, бо ўсё трэба рабіць дакладна і своечасова, да таго ж, афармляць дакументацыю», —  працягвае мая субяседніца.

А галоўнае, што вучні, адміністрацыя школы і настаўнікі задаволены работай свайго повара.

Акрамя любімай справы, ёсць у  Галіны Элерт і  хобі — ягады, грыбы і, наогул, адпачынак на прыродзе. Робіць хатнія нарыхтоўкі на зіму, ну, і вядома ж, гатуе розныя стравы.»Раней, калі дзеці жылі дома, гатавала больш, — прызнаецца  Галіна Пятроўна. — Дзяўчынкі таксама многаму навучыліся ад мяне. Старэйшая Таццяна, медык па прафесіі, дык можа ўжо і лепей за мяне гатуе».

  І на развітанне повар-прафесіянал падзялілася рэцэптам салата «Чайка», якім частуе яноўскіх школьнікаў: 36,6 г сыра, 16 г маянэзу, 12 г цыбулі (абдаць кіпенем). І смачна, і хутка.

 Таццяна Буракова.

 Фота аўтара

admin

Recent Posts

Пьяный житель Шумилино пытался застрелить милиционера, его задержали при попытке сбежать

В Шумилино местный житель в состоянии сильного алкогольного опьянения пытался застрелить милиционера, а затем сбежать,…

16 часов ago

Команда Сенненского района представила Витебщину на республиканских соревнованиях по мини-футболу

Команда Сенненского района, в состав которой вошли учащиеся СШ № 1 райцентра, представляла Витебскую область…

16 часов ago

В Сенненском районе завершают отопительный сезон

В Сенненском районе завершают отопительный сезон. На основании Правил подготовки организаций к отопительному сезону, его…

16 часов ago

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правосознания и правовой культуры граждан“

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правовосознания и правовой…

17 часов ago

Лукашенко дал интервью журналисту телеканала RT Рику Санчесу

 Президент Беларуси Александр Лукашенко дал интервью телеканалу RT, передает корреспондент БЕЛТА. Интервьюером выступил ведущий RT,…

18 часов ago

На территории Сенненского района проходит профилактическое мероприятие «Пьяному и бесправному не место на дороге!»

⚡️На территории Сенненского района проходит профилактическое мероприятие "Пьяному и бесправному не место на дороге!" 🚔Фокус…

20 часов ago