14 лютага 2015 года яны стварылі сям’ю. Раман і Ірына для рэгістрацыі шлюбу невыпадкова выбралі гэты рамантычны дзень.
— Звязаць сябе вузамі Гіменея менавіта ў гэты святочны дзень вырашылі не толькі дзеля прыгожай назвы, але яшчэ і таму, што па календары ён атрымліваўся найбольш спрыяльным для сумеснага жыцця, — тлумачыць Ірына Іванова.
Знаёмства маладой пары адбылося выпадкова два з паловай гады таму назад. Ірына яшчэ вучылася ў школе. Летам вырашыла папрацаваць у сталоўцы ААТ «Белая Ліпа». У тым жа сельгаспрадпрыемстве на той момант працаваў будаўніком і яе будучы абраннік Раман. Яны сустрэліся ў абедзенны перапынак у той самай сталоўцы. Маладыя людзі пачалі сустракацца і больш ужо не расставаліся.
— Як зараз памятаю дзень, калі Раман зрабіў мне прапанову стаць яго жонкай. Адбылося гэта 12 красавіка 2014 года, з моманту нашага знаёмства не прайшло нават і года, — з хваляваннем у голасе прамовіла Ірына. — Мы гулялі па гарадскіх вуліцах, калі Раман раптоўна стаў на калена і запытаўся ў мяне, ці згодна я стаць яго жонкай і маці нашых будучых дзяцей. Ад нечаканасці на маіх вачах выступілі слёзы. Канешне ж, я нават не сумнявалася, бо кахала гэтага чалавека і жадала звязаць сваё жыццё менавіта з ім. Пасля таго, як я згадзілася, Раман надзеў мне пярсцёнак на палец.
Памятае гэты хвалюючы і адначасова рамантычны момант і Раман.
Цяпер 14 лютага стала для іх асабістым святам — Днём нараджэння іх маладой сям’і. І здаецца, формулу кахання і шчаслівага шлюбу сужэнцы ўжо знайшлі. Як адзначае сама Ірына, нармальных адносін не атрымаецца без даверу.
— Без даверу і ўзаемаразумення, — дапаўняе сваю любую Раман.
Ганна КОРСАКАВА.
Здымак з архіва сям’і Івановых.
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…