Сенненские налоговики отметили профессиональный праздник

  Падатковай службе Беларусі сёлета спаўняецца 25 гадоў. Тады, у 1990 годзе, згодна з пастановай Савета Міністраў БССР, яна была створана пры Міністэрстве фінансаў, у райвыканкамах увахо­дзіла ў склад фінансавых аддзелаў. У Рэспубліцы Беларусь з’явілася Міністэрства па падатках і зборах. Але ва ўсе часы галоўнай задачай для работнікаў падатковай службы было і застаецца напаўненне даходнай часткі бюджэту. З ёй інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Сенненскім раёне спраўляецца кожны год. Летась у кансалідаваны бюдэжэт пасту­піла 102926,1 млн рублёў падаткаў і збораў (109,5%), у раённы бюджэт пералічана 104605,6 млн рублёў. Запазычанасць па плацяжах па стане на 1 студзеня 2015 года склала ўсяго 3,1 млн рублёў.

    Яшчэ адным важным паказчыкам узроўню работы сенненскіх інспектараў падатковай службы з’яўляецца той факт, што летась паступленне падаткаў ад камерцыйных арганізацый вырасла і склала 136,5%, у асноўным (28,9%) — за кошт павелічэння паступлення падатку на прыбытак.

                Каб дасягнуць гэтых паказчыкаў, давялося прыкласці нямала намаганняў, у тым ліку актывізаваць кантрольныя мерапрыемствы. Дзякуючы ім дадатковыя паступленні ў бюджэт склалі 894,2 млн рублёў. У выніку маніторынгу, камеральнага кантролю падаткаплацельшчыкі дабраахвотна пералічылі ў бюджэт 1812,9 млн рублёў у выглядзе падаткаў і збораў.

                Аляксей Станкевіч, начальнік інспекцыі МПЗ РБ па Сенненскім раёне называе і іншыя лічбы і факты: за год выяўлена 42 парушэнні парадку прыёму наяўных грошай, 20 фактаў незаконнага здзяйснення прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў. У даход дзяржавы арыштавана і звернута таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму 48,9 млн рублёў, накладзена штрафаў — на 140,9 млн рублёў. Пры гэтым у раённай інспекцыі працуе ўсяго 13 дзяржаўных служачых.

                — У першыя гады існавання інспекцыі нас было яшчэ менш — 9 чалавек, — кажа Аляксей Станкевіч. Ён з удзячнасцю ўспамінае людзей, якія стаялі ля вытокаў раённай інспекцыі. — У нашай інспекцыі заўжды працавалі адданыя сваёй справе людзі. Галіна Міхалёнак, якая ўзначальвала інспекцыю з 2 жніўня 1990 года і да выхаду на пенсію, мела высокі аўтарытэт не толькі ў сваім калектыве. Яе праца адзначана нагрудным знакам «Выдатнік падатковай службы», яе партрэт не раз змяшчаўся на Дошку гонару Міністэрства. У 2013 годзе прэм’ер-міністр краіны аб’явіў ёй падзяку. Галіна Пятроўна ўзнагароджвалася граматамі аблвыканкама, райвыканкама, абласной інспекцыі. Марыя Пронька, былы начальнік аддзела работы з юрыдычнымі асобамі, у 2000 годзе атрымала медаль «За працоўныя заслугі».

                Высокім прафесіяналізмам вызначаецца работа сенненскіх падатковых інспектараў цяперашняга пакалення. Напярэдадні юбі­лейнага прафесійнага свята Ганаровымі граматамі інспекцыі МПЗ РБ па Віцебскай вобласці за добрасумленную працу ў падатковых органах, прафе­сіяналізм, значны асабісты ўклад у агульныя вынікі работы ўзнагароджаны Лілія Бакунова, намеснік начальніка аддзела ўліку, справаздачы і спагнання падаткаў, Валянціна Воднева, галоўны бухгалтар. Кіраўніку раённай падатковай інспекцыі Аляксею Станкевічу аб’­яўлена падзяка. Не забылі­ся на свята работнікаў падатковай інспекцыі раённыя ўлады. У сувязі з 25-годдзем падатковай службы калектыў ІМПЗ РБ па Сенненскім раёне ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.

Аляксандр ЛАЗЮК.

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

4 часа ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

5 часов ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

6 часов ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

7 часов ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

10 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

1 день ago