Эксклюзивные сувениры к новогодним праздникам подготовили сенненские мастера

супрацоўнік раённага Дома рамёстваў У. Квашко з лялькамі-козачкамі, якія зрабіла народны майстар Т. Кучынская.

 У майстроў раённага дома рамёстваў кіпіць работа па вырабе сувенірнай прадукцыі. Шырыцца і асартымент магазіна-салона «Сенненскія сувеніры», створанага пры культурнай установе.

На продаж тут прапануецца нямала адмысловых тавараў, зробленых у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Увагу прыцягваюць разнастайныя падушачкі, керамічныя вырабы, насценныя кампазіцыі для афармлення інтэр’еру, вышываныя і тканыя рэчы, работы з дрэва і скуры, маляўнічыя карціны, вытанчаныя вырабы з саломкі. Гасцей Сеннен­шчыны абавязкова зацікавіць прадукцыя з рэгіянальнай сімволікай.

«Кожны раз імкнемся, каб нашы работы былі адметнымі, непадобнымі на ранейшыя, адлюстроўвалі традыцыйныя напрамкі народнай творчасці, якія бытавалі на Сенненшчыне, утрымлівалі ў сабе мясцовыя матывы», —  расказвае Вольга Квашко, дырэктар установы.

Сёння невялікі калектыў Дома рамёстваў падрыхтаваў больш за 200 сувеніраў. Асаблівае месца сярод іх належыць, канешне, сімвалам надыходзячага года — Казе і  Авечцы. У якіх варыянтах яны толькі не прысутнічаюць на рамесных прылаўках: амулеты, пано, свіс­тулькі, аўтарскія цацкі і інш. Пры такой разнастайнасці ўстрымацца ад пакупкі — задача амаль невырашальная. Тым больш, што цэны дастаткова прымальныя. Вось і ў маёй сумачцы неў­забаве апынулася бялюткая жывёліна з добрай авечай мордачкай, пашытая з мяккай навобмацак шарсцяной тканіны. У навагоднюю ноч цацка абавязкова зойме ганаровае месца пад ёлачкай. Астролагі прагназуюць, што 2015-ты будзе спрыяльным годам, бо каза і авечка невыпадкова асацыююцца з дабрынёй і шчырасцю. А каб усе вашы надзеі спраўдзіліся, абзавядзіцеся эксклюзіўным сувенірам ад сенненскіх майстроў.

Вольга  БАНДАРЭВІЧ.

admin

Recent Posts

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

22 часа ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

23 часа ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

24 часа ago

Первое рабочее место осваивают трое молодых специалистов РЦДиМ

Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…

1 день ago

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

2 дня ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

2 дня ago