Categories: Актуальна

Предновогодние акции, скидки и распродажи… Где? Когда? Сколько?

 Напярэдадні навагодніх і калядных свят праўленне Сенненскага спажывецкага таварыства распрацавала шэраг мерапрыемстваў па арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва прад­прыемствамі гандлю і грамадскага харчавання.

      У снежні ў магазінах «Родны кут», «Кантынент» г.Сянно, №69 г.п.Багушэўск і магазінах буйных вясковых населеных пунктаў праходзіць акцыя «Цана тыдня». На палетных выкладках выстаўляюцца тавары са зніжанымі цэнамі.

«Ноч скідак», так называецца акцыя, якая прой­дзе 20 і 29 снежня ва ўнівермагах Сянно і Багушэўска, магазінах «Кантынент» і №69 гарпасёлка.

28 снежня пройдзе адзіны дзень скідак, якія будуць дзейнічаць у магазінах «Гаспадарчыя тавары», «Світанак», «Будаўнік», універмагах і мэблевых Сянно і Багушэўска, у гандлёвых прадпрыемствах аграгарадкоў Ходцы, Машканы, Янова.

Калі ў перыяд з 24 па 31 снежня пакупнік набудзе тавар на суму больш за 1 млн рублёў у «Будаўніку», «Белвесце», «Гаспадарчых таварах», «Прамтаварах» (Багушэўск), універмагах Сянно і Багушэўска, магазінах Машканоў і Янова, яму будзе зроблена 10-працэнтная скідка.

Сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама будзе арганізавана дабрачынная акцыя «Дары дабро. Стань Дзедам Марозам».

УП «Сенненскія прамтавары» на працягу месяца праводзіць пераднавагодні распродаж і выставы-продажы нехарчовых тавараў, у тым ліку і зімовага асартыменту.

На прадпрыемствах грамадскага харчавання ідзе прыём заказаў ад насельніцтва на выраб паўфабрыкатаў, кулінарных вырабаў і вэнджаніны.

У магазінах «Родны кут» Сянно і Багушэўска з 20 снежня будзе арганізавана спецыяльнае абслугоўванне ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.

У Сянно і Багушэўску пройдуць кірмашы выхаднога дня, пераднавагоднія і калядныя кірмашы па продажы харчовых і нехарчовых тавараў, ёлачныя базары. Гандаль навагоднімі ёлкамі ў райцэнтры  і  гарпасёлку пачнецца з 19 снежня.

З 25 снежня па 7 студзеня будзе падоўжаны час работы магазінаў і прадпрыемстваў грамадскага харчавання.

 Таццяна Буракова.

Читайте полностью в №96 от 13 декабря 2014 года.

 

        

                

admin

Recent Posts

Юные сенненцы открывают для себя мир экологии

В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…

15 часов ago

Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают аграрии в Беларуси

Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают арарии в Беларуси. На…

17 часов ago

Чем грозит неуплата либо неполная уплата имущественных налогов

Установленный срок уплаты имущественных налогов - транспортного, земельного, на недвижимость, а также арендной платы за…

18 часов ago

Если вы еще не решили, в какую спортивную секцию отдать своего ребенка, загляните в УСУ «Сенненская СДЮШОР»

 Если вы еще не решили, в какую спортивную секцию отдать своего ребенка, загляните в УСУ…

19 часов ago

«БЕЛДЖИ» планирует развивать модельный ряд автомобилей

 Как СЗАО "БЕЛДЖИ" планирует развивать модельный ряд автомобилей, рассказал журналистам директор предприятия Геннадий Свидерский во…

21 час ago

В чем заключалась политика осадничества? Марзалюк о реалиях жизни крестьян Западной Беларуси

На территории Западной Беларуси в годы польской оккупации проводилась политика осадничества, которая заключалась в переселении…

2 дня ago