Ученые-диалектологи посетили Сенненщину

У канцы мая супрацоўнікі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, загадчык аддзела Вераніка Курцова і вядучы навуковы супрацоўнік Любоў Кунцэвіч, пабывалі ў дыялекталагічнай экспедыцыі ў Сенненскім раёне.

 А нядаўна рэдакцыя газеты атрымала пісьмо навукоўцаў з уражаннямі ад наведвання Сенненшчыны.

 Гэта экспедыцыя, як і тыя, што праводзіліся ў папярэднія гады, была мэтавай. Дыялектолагі працягваюць назапашваць запісы, якія пасля расшыфроўкі будуць уключаны ў новае перспектыўнае выданне “Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Усходняя зона”. Адначасова гукавыя запісы папоўняць фанатэку традыцыйнага  беларускага маўлення.

 Так складваецца, што сёння перад кожнай новай экспедыцыяй у дыялектолагаў узнікаюць трывожныя пытанні: ці зможам дабрацца да вёскі, ці засталіся ў вёсках людзі старэйшага пакалення, якія нарадзіліся перад вайною ці ў час вайны, бо найперш яны маюць багатыя ўспаміны і могуць расказаць пра розныя жыццёвыя падзеі.

 Шматлікія моўныя вандроўкі па Беларусі паказваюць, што вынікі нашых дыялекталагічных экспедыцый у цяперашніх умовах развіцця грамадства вызначаюцца зацікаўленасцю мясцовых раённых органаў кіравання традыцыйнымі этнакультурнымі набыткамі. Ад разумення мясцовай уладай каштоўнасці і важнасці рэгіянальных духоўных скарбаў залежыць іх існаванне ў будучым.

 Сустрэча са старшынёй Сенненскага райвыканкама Васіліем Чарадніком і начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргеем Мяцеліцай, на якой кіраўніцтву раёна ад імя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа быў уручаны двухтомны слоўнік “Мова Сенненшчыны”, створаны ў аддзеле  дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, была надзвычай запамінальнай і плённай. Без перабольшвання нас уразіла глыбокае разуменне Васіліем Анатольевічам важнасці справы, якой займаюцца навукоўцы. Раённае кіраўніцтва станоўча ўспрыняло той факт, што менавіта ў іх рэгіёне будуць працаваць даследчыкі, каб потым адлюстра­ваць вынікі сваёй працы ў новых публікацыях, расказаць у іх пра моўныя асаблівасці Сенненшчыны. 

 Дзякуючы асабістай зацікаўленасці ў нашай працы старшыні райвыканкама, бездакорнай каардынацыі і арганізацыі нашых паездак Сяргеем Сцяпанавічам мы за невялікі час, адведзены на правядзенне экспедыцыі, пабылі ў многіх вёсках раёна. Наведалі Алексінічы, Багданава, Белую Ліпу, Глебаўск, Какоўчына, Мяшчэнцы, Навасёлкі, Някрашава, Ходцы і іншыя.

Аб’ездзілі больш за дзясятак населеных пунктаў. Ва ўсіх сельскіх саветах, куды б ні прыехалі, іх старшыні ці намеснікі парупіліся, каб мы сустрэліся з мясцовымі жыхарамі. Нам дапамагалі Анатоль Бараноўскі, старшыня Нямойтаўскага сельвыканкама, Васіль Кошалеў, старшыня Беліцкага сельвыканкама, Віктар Мандрык, старшыня Какоўчынскага сельвыканкама і кіраўнік спраў гэтага сельвыканкама Сяргей Цярэня, кіраўнікі спраў Студзёнкаўскага і Ходцаўскага сельвыканкамаў Святлана Хамянкова і Раіса Пальчык. Усім ім і тым, хто быў з намі, дапамагаў, прасіў мясцовых жыхароў прыняць нас, каб пагаварыць, вялікая ўдзячнасць. Без такіх агульных высілкаў наша дыялекталагічная экспедыцыя не была б настолькі плённай.

У час экспедыцыі ў прыветлівых сенненцаў

 

Словы глыбокай падзякі мы выказваем не толькі прадстаўнікам мясцовай улады, але і вадзіцелю Ігару Белякову, які быў побач з намі ўсе дні, адгукаўся на любую нашу просьбу.

 Самыя шчымлівыя ўспаміны засталіся ў нас ад нашых суразмоўцаў Тамары Васільеўны Андрэевай, Зінаіды Спірыдонаўны Аўчынка, Клаўдзіі Мікалаеўны Гаравец, Веры Сліжовай, Валянціны Трафімаўны Баравік, Генадзя Ягоравіча Дварака і Любові Іванаўны Дварак, Веры Аляксееўны Беляковай, Вольгі Фядосаўны Няфёдавай і многіх іншых. Гэта іх расказы пра мясцовыя звычаі і будзённыя справы, перададзеныя на мясцовай гаворцы, проста і дасціпна, з цягам часу стануць здабыткам мясцовай гісторыі, а для навукоўцаў яны былі і будуць найбагацейшай моўнай скарбонкай, у якой адлюстраваны стан жывой беларускай мовы на пачатку 21 стагоддзя.

 Вераніка Курцова.

 

 

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Дороги Сенненщины обновляются

Коллектив филиала ДЭУ №38 РУП «Витебскавтодор» продолжает работу по ремонту и укладке асфальтобетонного покрытия. Так,…

11 часов ago

Подвиг во имя Победы

Подвиг советского народа в самой жестокой и кровопролитной из всех войн – не только яростное…

11 часов ago

Воспитанник Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» отмечен благодарностью

Воспитанник Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» Евгений Шенда принял участие в выставке-конкурсе художественного и декоративно-прикладного…

13 часов ago

В КСУП «совхоз имени Машерова» поступила новая партия техники

 Восемь современных энергонасыщенных тракторов «Беларус» уже готовы приступить к работе на полях.  Помощь оказана в…

13 часов ago

В центре внимания — молодые хирурги Сенненщины

Когда в Сенненскую центральную районную больницу приходят молодые специалисты, к ним всегда приковано особое внимание…

14 часов ago

КГК Витебской области проводит «горячую линию»

Комитет государственного контроля Витебской области продолжает мониторинг исполнения поручений Главы государства по совершенствованию взаимодействия с…

16 часов ago