Весенние каникулы юные сенненцы провели с пользой

Можна з упэўненасцю сказаць, што юныя сенненцы правялі вясеннія канікулы з карысцю. Пра гэта сведчаць тэлефонныя званкі, а таксама дасланая на наш электронны адрас інфармацыі з розных устаноў адукацыі раёна, дзе педагогі расказваюць, чым былі заняты іх дзеці.

 

Адным з запамінальных мерапрыемстваў для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачывалі ў лагерах, створаных пры школах горада, стала ваенна-патрыятычная гульня “Наша сіла ў адзінстве”. Яе арганізатарам выступіў Сенненскі РЦДіМ, які і запрасіў дзяцей праявіць свой спрыт і веды ў парк 40-годдзя Перамогі. У мерапрыемстве прыняло ўдзел звыш 25 чалавек.

За права называцца лепшымі змагаліся дзве каманды — “Пат­рыёты” і “Героі”. Гульня праходзіла ў форме эстафеты. Удзель­нікам неабходна было прайсці па вызначаным маршруце, які ўключаў у сабе некалькі гульнёвых станцый — “Страявая”, “Перавяжы і перанясі параненага”, “Трапны стралок” і іншыя. 

Для дзяцей было падрыхтавана і інтэлектуальнае выпрабаванне, якое праходзіла на прыпынку “Краязнаўцы”. Юныя сенненцы прадэманстравалі свае веды па гісторыі роднага краю. “Пытанні складалі метадысты нашага цэнтра, — расказвае кіраўнік РЦДіМ Максім Янукоў. — Яны тычыліся падзей, што праходзілі на тэрыторыі Сенненшчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Не абмінулі ўвагай і салдат, якія стаялі на абароне раёна. Прыемна адзначыць той факт, што дзеці давалі правільныя адказы”.

Гульня “Наша сіла ў адзінстве” праходзіць штогод, садзейнічае фарміраванню патрыятычных якасцяў у падрастаючага пакалення. “І ў гэты раз хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі зла­джаную барацьбу, праявілі ўзаемадапамогу і ўзаемавыручку і, што самае галоўнае, імкненне да дасягнення пастаўленай мэты — перамагчы”, — адзначыў Іван Несцярэнка, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Спарта”, які і выступіў у якасці вядучага спартыўнага мерапрыемства.

 

А перамогу ў гэты дзень святкавалі ўдзельнікі каманды “Героі”. На тое яны і героі, каб быць першымі.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена Сенненскім РЦДіМ.

 

 

 

admin

Recent Posts

«Неделя мобильности» проходит на Сенненщине

По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…

2 часа ago

В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус

В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус! Это стало возможным благодаря поддержке управления спорта и туризма…

2 часа ago

Для тельцов неделя пройдет в спокойном ритме: гороскоп с 16 по 21 сентября

Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…

7 часов ago

Киш с курицей и грибами: жительница д. Рассвет Ольга Козлова поделилась любимым рецептом

Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…

7 часов ago

Лукашенко накануне Дня народного единства вручает госнаграды

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…

8 часов ago

О выдаче повторных свидетельств пояснили в отделе загса Сенненского райисполкома

Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…

9 часов ago