Сяброўства Валянціны Латышавай з аграгарадка Сінягорскае і «Голасу Сенненшчыны» налічвае не адзін дзясятак гадоў. «Ды і дзе яшчэ можна так поўна даведацца, чым жыве, дыхае твая малая радзіма», — кажа жанчына. Неяк, прызнаецца, хацела сэканоміць і прапусціць адзін квартал, але хутка перадумала: «Лепей я «Аргументы і факты» не выпішу». «Раёнка» стала пастаяннай і чаканай госцяй у сем’ях яе дачкі і сына.

Як колішняй настаўніцы беларускай мовы і літаратуры з вялікім стажам ёй да спадобы, што газета надае ўвагу роднай мове, з задавальненнем чытае беларускамоўныя артыкулы.
А найбольш хвалюе яе тэма добраўпарадкавання. Радасна бачыць чытачцы на старонках любімага выдання матэрыялы пра дбайных гаспадароў, якія ператвараюць свае падворкі ў астраўкі прыгажосці. З цікавасцю сочыць за тым, як змяняецца, прыгажэе Сянно. Такія артыкулы, на думку падпісчыцы, спрыяюць папулярызацыі добраўпарадкавання сярод жыхароў раёна.
Між тым і сама Валянціна Латышава заслугоўвае асобнага артыкула. У наступным годзе гэтай прывабнай жанчыне споўніцца 55 гадоў, 30 з якіх аддадзена Сінягорскай базавай школе. Па слядах маці пайшла і дачка Ганна. «Гэта ўжо, мабыць, чацвёртае пакаленне настаўнікаў у нашай сям’і», — кажа Валянціна Георгіеўна. Аднак кола яе інтарэсаў ніколі не абмяжоўвалася вучнёўскімі сшыткамі. Гэта творча адораная асоба. Яна цудоўна малюе, вышывае. Імя Валянціны Латышавай уключана ў каталог народных майстроў Віцебшчыны. А яшчэ яна паэтка ў душы. І з «раёнкай» жанчыну звязвае супрацоўніцтва на ніве паэзіі. Яе вершы не раз друкаваліся ў літаратурнай старонцы «Верасы». Сёння Валянціна Георгіеўна на пенсіі, але не губляе сваёй грамадскай актыўнасці і стваральнага жыццялюбства. Некалькі разоў на тыдзень яна прыязджае з Сінягорскага на рэпетыцыі вакальнай групы «Аптымісты». А дома паспявае даглядаць немалую гаспадарку, у якой ёсць і хатняя жыўнасць, і ўчастак зямлі каля 18 сотак, палову з якіх аддае пад кветкі. Валянціна Латышава — заўзяты кветкавод. Лік гатункаў ідзе на сотні. «Прыязджайце да мяне ўлетку, будзе добрая нагода для здымка ў газету. Можа і маё захапленне стане для кагосьці добрым прыкладам у справе навядзення парадку на зямлі», — запрасіла ў госці падпісчыца.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.

admin

Recent Posts

Пресс-конференция «Ранняя диагностика и профилактика: как сохранить здоровье нации и победить онкологию»

Пресс-конференция «Ранняя диагностика и профилактика: как сохранить здоровье нации и победить онкологию» Дата: 12 ноября…

21 минута ago

Председатель Сенненского райисполкома Александр Клячин поделился главными выводами и стратегией дальнейшего развития района

По итогам совещания с участием Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко, состоявшегося в Шклове, председатель Сенненского…

3 часа ago

В Беларуси расширился перечень разрешенных к охоте пушных животных

В Беларуси расширился перечень разрешенных к охоте пушных животных. Осенне-зимний сезон охоты на пушных зверей…

4 часа ago

Политическая воля и скорость. Лукашенко назвал приоритеты в укреплении ОДКБ

Президент Беларуси Александр Лукашенко на сессии Совета коллективной безопасности Организации Договора о коллективной безопасности (ОДКБ)…

4 часа ago

Котлеты с грибами и квашеной капустой

Котлеты из фарша с грибами и квашеной капустой получаются очень сочными и вкусными с небольшой…

4 часа ago

Юная певица из Сенно Милана Баранок покоряет своей искренностью, открытостью

Видео с выступлениями юной певицы Миланы Баранок, жительницы райцентра, опубликованные в социальных сетях редакции «Голас…

6 часов ago