Юбілейны медаль у гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з рук кіраўніка раёна Васілія Чарадніка атрымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Канстанцін Паўлоўскі, жыхар Сянна.
Узнагарода заснавана Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам. Адпаведны ўказ беларускі лідар падпісаў 2 красавіка 2019 года.
Памятны медаль будзе ўручаны 33 жыхарам раёна, былым вязням, блакаднікам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу.
Першым яго атрымаў Канстанцін Паўлоўскі, адзін з нямногіх сёння жывых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод яго баявых узнагарод два ордэны Айчыннай вайны 1-ай і 2-ой ступеняў, медалі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй» і інш.
Усяго самага найлепшага, і ў першую чаргу, здароўя зычыў Васілій Чараднік ветэрану. Шмат цёплых слоў у адрас Канстанціна Антонавіча выказалі і Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама, Дзмітрый Ермакоў, ваенны камісар Сенненскага раёна, Аляксандр Паўлоўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Былому работніку галіны адукацыі быў уручаны падарунак ад аддзела па адукацыі райвыканкама.
Пранікнёныя вершы ад вучняў другой гарадской школы і песні ў выкананні Віктара Гайдукова, супрацоўніка раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, у гэты дзень у доме Паўлоўскіх успрымалі з асаблівай удзячнасцю.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…