«Голасу Сенненшчыны» – 105 гадоў

Ужо ў наступным месяцы раённае выданне адзначыць юбілей.

 

Бадай, ні ў якім дакуменце не захавана так падрабязна гісторыя Сенненшчыны, як на старонках газеты. Тут жыццё рэгіёна і яго жыхароў. Газета па праве лічыцца сапраўдным летапісцам раёна, сведкам і непасрэдным удзельнікам падзей, якія адбываюцца і ў краіне.

 «Голас Сенненшчыны» – адно са старэйшых друкаваных выданняў у Віцебскай вобласці. Першы нумар выйшаў у друк 1 мая 1918 года пад назвай «Весткі выканкама». Тады гэта было выданне выканаўчага камітэта, Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Мяняўся час і газета мяняла імя: «Факел», «Бальшавіцкая трыбуна», «Шлях да камунізму», «Знамя Ільіча», «Ленінская іскра».  З 1991 года выданне носіць сваю цяперашнюю назву «Голас Сенненшчыны».

 Газета беражліва захоўвае традыцыі, закладзеныя ранейшымі пакаленнямі журналістаў. Не спыняецца на дасягнутым. Дзякуючы прафесійнай рабоце калектыву, газета ўсебакова аператыўна асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае, спартыўнае жыццё раёна. Газета застаецца сувязным звяном паміж насельніцтвам і органамі ўлады.

 За доўгія гады сваёй гісторыі «Голас Сенненшчыны» заваяваў заслужаны аўтарытэт у сваіх чытачоў. Калектыў ганарыцца тым, што ў яго было і ёсць шмат сяброў. Вялікі дзякуй усім тым, хто застаецца з намі.

 Нягледзячы на такі вялікі ўзрост, газета  ідзе ў нагу з часам. Не толькі з тэкстамі працуюць журналісты. Новыя тэндэнцыі прымушаюць асвойваць іныя напрамкі працы. У прыватнасці, падачы відэакантэнта, дзякуючы чаму цікавасць да выдання праяўляе і моладзь. Наш канал на YouTube PROрегион і акаунт на платформе TikTok golas_senno даўно палюбілі сенненцы. 

 Героямі відэаматэрыялаў выступаюць жыхары раёна. Калі ласка, запрашаем да супрацоўніцтва: усе жадаючыя могуць выступіць ідэйнымі натхняльнікамі чарговай замалёўкі.

 Мы прапаноўваем нашым падпісчыкам успомніць іх знаёмства з раёнкай, альбо павіншаваць выданне са 105-годдзем – можна ў вершаванай альбо празаічнай форме. Тэлефануйце, пішыце, мы абавязкова надрукуем, а таксама размесцім вашы пажаданні ў нашых сацыяльных сетках.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

admin

Recent Posts

Время квасить : рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты

Рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты. Ингредиенты: капуста белокочанная — 1-2 вилок, морковь (крупная) —…

10 часов ago

Как правильно убрать и хранить капусту?

Каким будет хранение капусты, зависит от своевременности и правильности ее уборки. Многие сорта капусты являются…

10 часов ago

Международные выставки по деревообработке и дорожному строительству открылись в Минске

Международные специализированные выставки "Деревообработка", "Дорожное строительство" и "Автосервис. Механика. Автокомпоненты" открылись в Минске. Как отметил…

10 часов ago

Беларусь рассчитывает нарастить поставки плодоовощной продукции в Санкт-Петербург

Поставки белорусского продовольствия в Санкт-Петербург ежегодно увеличиваются.  Недавно открылся пятый флагманский магазин "Белорусская деревня" в…

11 часов ago

Первый республиканский конкурс «Учащийся года» проходит в Беларуси

В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Учащийся года - 2026", направленный на поддержку талантливой молодежи и…

16 часов ago

В МЧС напомнили о факторах опасности при тумане

Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…

17 часов ago