Масленіца па-багушэўску

На Сенненшчыне штогод святкуюць Масленіцу. Не забыліся на старажытнае свята, якое сімвалізуе сустрэчу Вясны з Зімой, сёлета.

У Багушэўску аргані­затарам Масленіцы выступіў мясцовы Дом культуры. Культработнікі правялі свята ў адпаведнасці з народнымі канонамі. Быў устаноўлены масленічны слуп з прызамі на самым версе. Праверыць сваю сілу можна было ў перацягванні каната, спрыт — у хадзьбе на хадулях.  Завершылася Масленіца спальваннем чучала Зімы і карагодамі.

Масленічныя дзеянні праходзілі ў цэнтры пасёлка. А пачаліся яны з абрадавых песень у выкананні фальклорнага калектыву Дома культуры «Макавея», з гукання Вясны. На дапамогу багушэўскім культработнікам у правядзенні Масленіцы прыйшлі самадзейныя артысты з Рыбненскага клуба, кіраўніцтва сельвыканкама. Вячаслаў Багданаў не толькі прысутнічаў на адкрыцці народнага свята. Ён дапамог прывезці неабходную гукаўзмацняльную апаратуру, падключыць яе.

Кожны масленічны конкурс заахвочваўся. Прызы, якія ўручалі пераможцам, былі набыты за сродкі аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

    — Былі ў Масленіцы і іншыя фундатары. У прыватнасці, прадпрыемства грамадскага харчавання райспажыўтаварыства забяспечыла нас неабходнай колькасцю бліноў, якія выкарыстоўваліся ў гульнях, абрадавых дзеяннях, — расказала Алена Мартынава, дырэктар Багушэўскага ДК.

Зрэшты, райспажыўтаварыства выступіла не толькі ў якасці спонсара. Для багушэўцаў і гасцей гарпасёлка быў арганізаваны выязны гандаль, дзе прапаноўвалі і бліны, і да бліноў. КУПБА «Прэстыж» гандляваў сваёй прадукцыяй.

Масленіца — першае вясновае свята. Але за ім наступае пара напружанай працы: духоўнай і фізічнай.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Дороги Сенненщины обновляются

Коллектив филиала ДЭУ №38 РУП «Витебскавтодор» продолжает работу по ремонту и укладке асфальтобетонного покрытия. Так,…

9 часов ago

Подвиг во имя Победы

Подвиг советского народа в самой жестокой и кровопролитной из всех войн – не только яростное…

10 часов ago

Воспитанник Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» отмечен благодарностью

Воспитанник Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» Евгений Шенда принял участие в выставке-конкурсе художественного и декоративно-прикладного…

12 часов ago

В КСУП «совхоз имени Машерова» поступила новая партия техники

 Восемь современных энергонасыщенных тракторов «Беларус» уже готовы приступить к работе на полях.  Помощь оказана в…

12 часов ago

В центре внимания — молодые хирурги Сенненщины

Когда в Сенненскую центральную районную больницу приходят молодые специалисты, к ним всегда приковано особое внимание…

12 часов ago

КГК Витебской области проводит «горячую линию»

Комитет государственного контроля Витебской области продолжает мониторинг исполнения поручений Главы государства по совершенствованию взаимодействия с…

15 часов ago