Сельхозпредприятия Сенненщины готовят технику к посевной

Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарча ў РУП “Дружбінец” 86% наяўных трактароў могуць быць выведзены ў поле хоць зараз. На лінейку гатоўнасці паставілі нават Беларус -3022 ДВ, які не эксплуатаваўся больш чым год.

Яўген Жагула і Ігар Махроў

Актыўна рамантуецца прычапны інвентар, які спатрэбіцца для апрацоўкі глебы, сяўбы, правядзення іншых палявых работ. Плугі, да прыкладу, адрамантавалі капітальна і, нават, пафарбавалі, як таго патрабуе тэхналогія захоўвання тэхнікі.

 — Як толькі восенню былі завершаны работы, кожны з механізатараў падрыхтаваў на замацаваную тэхніку дэфектную ведамасць, па якой мы атрымлівалі запасныя часткі і дэталі. Таму работа вялася даволі хутка, чаму садзейнічалі і падрыхтаваныя нарады, якія вызначалі тэрміны рамонту, суму аплаты, — расказаў Яўген Жагула. Ён адным з першых справіўся з рамонтам плугоў, дапамагаў калегам па працы, у прыватнасці, Ігару Махрову.

 На чарзе – дыскатары,  чызелі, іншая тэхніка, з дапамогай якой будзе рыхтавацца глеба да сяўбы.

 — Важна адрамантаваць увесь шлейф прычапной глебаапрацоўчай тэхнікі. Тады комплекс работ будзе выкананы своечасова і аператыўна, што дазволіць атрымаць гаспадарцы запланаваны аб’ём прадукцыі, а нам, механізатарам, дастойны заробак, — разважае Ігар Махроў.

 Тэхніка рамантуецца і ў іншых сельгасарганізацыях. Праўда, тэмпы работ розныя. У ААТ ”Сінягорская” спраўных трактароў толькі 56%, з 4 энерганасычаных выйсці ў поле гатовы толькі адзін.

 — Безумоўна, хацелася, каб рамонт вёўся больш высокімі тэмпамі. Такое пажаданне датычыць не толькі ААТ “Сінягорскае” , — выказаўся Анатолій Кажарскі, галоўны спецыяліст райсельгасхарча, якога рэдакцыя папрасіла пракаменціраваць ход падрыхтоўкі тэхнікі да палявых работ. – На жаль сельгасарганізацыям не хапае фінансавых сродкаў, малакаперапрацоўшчыкі не заўжды своечасова разлічваюцца за пастаўленаю сыравіну. Віцебскі малаказавод мае даўгі перад “Дружбінцам”, ААТ “Белая Ліпа”, “Студзёнка”. Яшчэ адна праблема — не ва ўсіх сельгасарганізацыях тэхніка ўкамплектавана механізатарамі. Праблема, але яе без нас ніхто не вырашыць. Прыспешвае прымаць неадкладныя меры вясна, якая ўсё бліжэй. Некаторыя работы, відаць, сёлета прыйдзецца пачынаць раней звычайнага

Аляксандр ІЎЕЎ.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

22 часа ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

23 часа ago

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…

24 часа ago

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

2 дня ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

2 дня ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

2 дня ago