У нашай краіне ў 8 раз прайшоў чэмпіянат па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях для спартсменаў–ветэранаў. Жыхар Сянна, 74-гадовы Мікалай Сініцын, у 6 раз паспяхова выступіў на ім.
М.Сініцын (справа) з сябрам-сапернікам
Ён спаборнічаў у бегу на дыстанцыі 200 метраў, у скачках у вышыню, даўжыню і трайным скачку. І ва ўсіх дысцыплінах стаў прызёрам у сваёй узроставай катэгорыі. Цяпер у скарбонцы аматара спорту 24 медалі, з якіх 4 здабыты на падобных расійскіх спаборніцтвах. Большая палова ўзнагарод — чэмпіёнскія.
— Чэмпіянат Беларусі для ветэранаў носіць адкрыты характар, геаграфія яго ўдзельнікаў штогод пашыраецца, а спаборніцтвы даўно набылі статус міжнародных,- выказаўся Мікалай Сініцын.
Сёлета ў ліку новых удзельнікаў былі аматары спорту з Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі. Моцная каманда прыехала з Расіі. Землякі Мікалая Сініцына, дарэчы, сталі пераможцамі ў камандным заліку. Усяго ў спаборніцтвах прымалі ўдзел 340 спартсменаў з 13 краін узростам ад 35 гадоў. Самаму старэйшаму ўдзельніку чэмпіянату было 86 гадоў.
Па інфармацыі “ГС”
Праграма спаборніцтваў чэмпіянату РБ па лёгкай атлетыцы для ветэранаў уключала ў сябе бег на 60,200, 400, 800,3000 метраў, спартыўную хадзьбу на 3000 метраў , скачкі ў даўжыню і вышыню, трайны скачок, штуршок ядра, эстафетны бег 4Х 200 метраў, у спартыўных дысцыплінах спаборнічалі і жанчыны, і мужчыны.
Каб дастойна выступіць на спаборніцтвах ветэраны рэгулярна трэніруюцца. Не выключэнне і Мікалай Сініцын. Яго часта можна сустрэць у парку 40-годдзя Перамогі, у фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Дарэчы, заняткі ён нярэдка праводзіць разам са сваім унукам, якога заахвочвае да заняткаў фізкультурай і спортам.
Мікалай Сініцын усё сваё жыццё прысвяціў спорту і фізкультуры. І хай сабе не стаў рэкардсменам свету, яго былыя вучні, сябры ўдзячны за тое, што змог далучыць да спорту, прывіў здаровы лад жыцця. Многія з іх адгукнуліся праз Інтэрнэт пасля таго, як наша выданне напісала пра Мікалая Сініцына, змясціла публікацыю на сайце і ў сацыяльных сетках.
— Выступленне на чэмпіянаце краіны для ветэранаў — гэта не толькі магчымасць прадэманстраваць свае фізічныя сілы, спартыўны дух. Тут збіраюцца сябры, людзі блізкія па духу і светаўспрыманню, — лічыць Мікалай Сініцын. Сваё выступленне сенненскі ветэран спорту прысвяціў 75-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
— Мне здаецца, што 9 мая 2020 года ўсе мы, што нарадзіліся ў СССР, зноў адчуем сябе грамадзянамі адной Айчыны, бо нас аб’ядноўвае агульная гісторыя, агульная гордасць і агульны боль, — выказаўся ў заключэнне Мікалай Сініцын.
А яшчэ ён выказаў вялікую падзяку ўрачу ЦРБ Сяргею Карасю, трэнеру па лёгкай атлетыцы ДЮСШАР Віктару Васілёнку, настаўніку фізкультуры СШ №2 г. Сянно Андрэю Сапежку, усім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы да спаборніцтва, і спадзяванне, што на наступны чэмпіянат ён паедзе ад Сенненшчыны ў складзе цэлай каманды.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Фота прадастаўлена героем публікацыі.
Единый день безопасности пройдет на Сенненщине 24 сентября. Его основные задачи - обучение населения правильным…
Сегодня состоялось заседание районного исполнительного комитета. Один из вопросов повестки дня - профориентация школьников и…
Торжественное мероприятие в преддверии празднования Дня работников леса прошло в г.п.Богушевск в ГДК. Коллектив Богушевского…
Президент Беларуси Александр Лукашенко начал рабочую поездку в Шкловский район с жесткой критики. Вертолет главы…
В период с 19 по 27 сентября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…
Торжественное мероприятие, посвященное Дню народного единства ”Мы сильны, когда едины!“ прошло в райцентре. С Днем…