Дзякуючы ініцыятыве раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, рэалізаванай у партнёрстве з цэнтральнай раённай бальніцай, жыхары аддаленых вёсак змогуць больш аператыўна атрымліваць неабходную медыцынскую дапамогу.
Назва ініцыятывы— “Не губляючы часу” — удала адлюстроўвае яго надзённасць. У дзейнасці ўстаноў аховы здароўя час нярэдка мае ключавое значэнне. Кожная хвіліна прамаруджвання можа каштаваць чалавечага жыцця. Асабліва часта аператыўнасці ў аказанні медыцынскай дапамогі не хапае ў сельскай мясцовасці. На абслугоўванні кожнага з ФАПаў — некалькі вёсак, фельчарам у дзень даводзіцца праходзіць дзясяткі кіламетраў. Наяўнасць транспартнага сродку істотна бы скараціла шлях да хворых.
Ініцыятыва раённай арганізацыі БСЖ і сенненскіх медыкаў перамог у конкурсе мясцовых ініцыятыў Праекта ЕС-ООН «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь»(БЕЛМЕД), які фінансуецца Еўрасаюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Пра канкурэнцыю, якую давялося вытрымаць канкурсантам з Сенненшчыны, лепш за ўсё сведчаць лічбы: з 84 заявак, дапушчаных да ацэнкі, пераможцамі прызнаны 9 ініцыятыў, у тым ліку 5 з Віцебскай вобласці, астатнія — з Магілёўскай. На выдзелены грант у суме больш за 9 тысяч еўра для ўсіх фельчарска-акушэрскіх пунктаў на тэрыторыі раёна будуць закуплены 18 электравеласіпедаў.
Напрыканцы снежня ў райвыканкаме прайшла рабочая сустрэча па рэалізацыі ініцыятывы. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі жаночага грамадскага аб’яднання, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, кіраўніцтва раённай бальніцы і сельскія фельчары.
Ва ўступным слове намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Зоя Фаміна падкрэсліла, што гэты праект стаў трэцім па ліку, які рэалізуецца на Сенненшчыне пры падтрымцы Еўрасаюза і ААН. Летась былі паспяхова ажыццяўлены дзве мясцовыя ініцыятывы, накіраваныя на павелічэнне працягласці жыцця сталага насельніцтва Нямойтаўскага сельсавета і адраджэнне рэгіянальнага касцюма Сенненскага строю. У выніку іх рэалізацыі ва ўсе населеныя пункты сельсавета набыты танометры, а рукамі майстрых раённага Дома рамёстваў адноўлена 26 народных касцюмаў. Станоўчым зрухам у сферы аховы грамадскага здароўя паслужыць і сёлетняя ініцыятыва. Каардынатар ініцыятывы Вікторыя Савельева нацэліла супрацоўнікаў ФАПаў на актывізацыю работы па паляпшэнні медыка-дэмаграфічных паказчыкаў здароўя абслугоўваемага насельніцтва. Гэта галоўная ўмова рэалізацыі ініцыятывы.
Па дадзеных Сусветнай арганізацыіх аховы здароўя, неінфекцыйныя захворванні, або НІЗ, з’яўляюцца асноўнай прычынай смерці ў Беларусі — на іх прыпадае 90% усіх штогадовых выпадкаў смерці. Гэта расплата за нездаровы лад жыцця: адсутнасць фізічнай актыўнасці, шкодныя звычкі, злоўжыванне алкаголем… А самае жудаснае, што згубныя праявы маюць месца ў моладзевым асяродку. Невыпадкова ініцыятыва “Не губляючы часу” ўключае ў сябе правядзенне мерапрыемстваў па прафілактыцы НІЗ.
Галоўны ўрач Сенненскай ЦРБ Ігар Мізаўцоў падзякаваў раённай арганізацыі грамадскага аб’янання і яе старшыні за істотную падтрымку раённай медыцыны і выказаў надзею, што электратранспарт дазволіць сельскім медыкам хутчэй дабірацца да пацыентаў, а значыць, своечасова аказваць медыцынскую дапамогу.
Першыя электравеласіпеды, як плануецца, паступяць на ФАПы ў красавіку.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
На здымках: падчас сустрэчы ўдзельнікаў праекта “Не губляючы часу”.
Здымкі аўтара.
Вся трудовая деятельность и жизнь в целом Галины Даниловой, учителя начальных классов Белицкой СШ, связана…
Сегодня, 12 июля, местами по западу и в крайних северо-восточных районах республики ожидаются грозы. МЧС…
В вузах Беларуси стартует основной прием документов от абитуриентов, сообщает БЕЛТА. Прием документов на бюджет…
В первом туре XXXIV Международного конкурса исполнителей эстрадной песни "Витебск" 14 участников представят мировые хиты.…
Глава государства Александр Лукашенко 11 июля заслушал телефонные доклады министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского…
Разный подход в вопросах благоустройства не мешает Николаю Городецкому и Наталье Григорьевой из д. Моссоры…