У той жа час зафіксавана некалькі зваротаў жыхароў панэльных дамоў, што па вул. Чырвоны Кастрычнік, са скаргамі на холад у кватэрах. У вёсцы Расна спынілася падача вады праз водаправодную сетку. Таму з раніцы там ужо працавалі спецыялісты камунальнага прадпрыемства. У нядзелю на возеры Багданаўскае ледзь не замёрз аматар-рыбак з Оршы, які працяглы час не мог запусціць рухавік уласнага легкавога аўтамабіля. Пасля тэлефоннага званка ў аператыўную службу Міністэрства надзвычайных сітуацый яму на дапамогу прыйшлі сенненскія выратавальнікі. Аўтамабіль завялі, і аршанец без праблем дабраўся да хаты. А вось жыхар вёскі Маргойцы быў шпіталізаваны з абмаражэннем пальцаў канечнасцяў, вясковец з Ледневіч – з пераахаладжэннем. Абое, як высветлілася, знаходзіліся ў нецвярозым стане.
Затое міліцыянеры канстатавалі, што святы прайшлі спакойна, а з пачатку года не ўзбуджана ні адной крымінальнай справы.
— Тым не менш, усе службы павінны працягваць працаваць у рэжыме, які прадугледжваецца пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, — падкрэсліў Сяргей Галынчык, які вёў нараду.
Наш кар.
Рассказ о человеке, который честно трудился, уважал людей, безгранично любил Родину и был предан партии…
Исполняется 109 лет с того момента, когда в Петрограде победило вооруженное восстание рабочих и солдат.…
Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем Октябрьской революции! Это праздник, символизирующий триумф справедливости,…
О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС. Анализ оперативной обстановки показывает, что несоблюдение элементарных…
Посмотрите, как прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи. С целью…
На актуальные вопросы, касаемые пенсионного обеспечения, отвечает начальник отдела назначения пенсий и социальной поддержки управления…