Фельдшеров Сенненского района пересадят на электровелосипеды

Дзякуючы ініцыятыве раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, рэалізаванай  у партнёрстве з цэнтральнай раённай бальніцай, жыхары аддаленых вёсак змогуць больш аператыўна атрымліваць неабходную медыцынскую дапамогу.

Назва ініцыятывы— “Не губляючы часу” — удала адлюстроўвае яго надзённасць. У дзейнасці ўстаноў аховы здароўя час нярэдка мае ключавое значэнне. Кожная хвіліна прамаруджвання можа каштаваць чалавечага жыцця. Асабліва часта аператыўнасці ў  аказанні медыцынскай дапамогі не хапае ў сельскай мясцовасці.  На абслугоўванні кожнага з ФАПаў — некалькі вёсак, фельчарам у дзень даводзіцца праходзіць дзясяткі кіламетраў. Наяўнасць транспартнага сродку істотна бы скараціла шлях да хворых.

Ініцыятыва раённай арганізацыі БСЖ і сенненскіх медыкаў перамог у конкурсе мясцовых ініцыятыў  Праекта ЕС-ООН «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь»(БЕЛМЕД), які фінансуецца Еўрасаюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Пра канкурэнцыю, якую давялося вытрымаць канкурсантам з Сенненшчыны, лепш за ўсё сведчаць лічбы: з 84 заявак, дапушчаных да ацэнкі, пераможцамі прызнаны 9 ініцыятыў, у тым ліку 5 з Віцебскай вобласці, астатнія — з Магілёўскай. На выдзелены грант у суме больш за 9 тысяч еўра для ўсіх фельчарска-акушэрскіх пунктаў на тэрыторыі раёна будуць закуплены 18 электравеласіпедаў.

Напрыканцы снежня ў райвыканкаме прайшла рабочая сустрэча па рэалізацыі ініцыятывы. Удзел  у ёй прынялі прадстаўнікі жаночага грамадскага аб’яднання, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, кіраўніцтва раённай бальніцы і сельскія фельчары.

Ва ўступным слове намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Зоя Фаміна падкрэсліла, што гэты праект стаў трэцім па ліку, які рэалізуецца на Сенненшчыне пры падтрымцы Еўрасаюза і ААН. Летась былі паспяхова ажыццяўлены дзве мясцовыя ініцыятывы, накіраваныя на павелічэнне працягласці жыцця сталага насельніцтва Нямойтаўскага сельсавета і адраджэнне рэгіянальнага касцюма Сенненскага строю. У выніку іх рэалізацыі ва ўсе населеныя пункты сельсавета набыты танометры, а рукамі майстрых раённага Дома рамёстваў адноўлена 26 народных касцюмаў. Станоўчым зрухам у сферы аховы грамадскага здароўя паслужыць і сёлетняя ініцыятыва. Каардынатар ініцыятывы Вікторыя Савельева нацэліла супрацоўнікаў ФАПаў на актывізацыю работы па паляпшэнні медыка-дэмаграфічных паказчыкаў здароўя абслугоўваемага насельніцтва. Гэта галоўная ўмова рэалізацыі ініцыятывы.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыіх аховы здароўя, неінфекцыйныя захворванні, або НІЗ, з’яўляюцца асноўнай прычынай смерці ў Беларусі — на іх прыпадае 90% усіх штогадовых выпадкаў смерці. Гэта расплата за нездаровы лад жыцця: адсутнасць фізічнай актыўнасці, шкодныя звычкі, злоўжыванне алкаголем… А самае жудаснае, што згубныя праявы маюць месца ў моладзевым асяродку. Невыпадкова ініцыятыва “Не губляючы часу” ўключае ў сябе правядзенне мерапрыемстваў па прафілактыцы НІЗ.

Галоўны ўрач Сенненскай ЦРБ Ігар Мізаўцоў падзякаваў раённай арганізацыі грамадскага аб’янання і яе старшыні за істотную падтрымку раённай медыцыны  і выказаў надзею, што электратранспарт дазволіць сельскім медыкам хутчэй дабірацца да пацыентаў, а значыць, своечасова аказваць медыцынскую дапамогу.

Першыя электравеласіпеды, як плануецца, паступяць на ФАПы ў красавіку.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

На здымках: падчас сустрэчы ўдзельнікаў праекта “Не губляючы часу”.

Здымкі аўтара. 

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

1 час ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

2 часа ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

3 часа ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

4 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

7 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

24 часа ago