Орден Матери вручили маме пятерых детей из Сенно Светлане Кнотько

 У свеце няма нічога даражэй сям’і, бацькоўскага дома і светлай матчынай любові. Таму так цэніць наша дзяржава тыя моцныя сем’і, у якіх гараць агеньчыкі даверу, шчырасці і дабра. І асаблівая пашана, вядома, маці — захавальніцам сямейнага ачага.

Святлана Кнацько і яе сям’я.

 Напярэдадні 8-га сакавіка ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню жанчын. Непаўторную ўзнёсласць святу надало ўзнагароджанне ордэнам Маці жыхаркі Сянна Святланы Кнацько, маці пяцярых дзяцей. Намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, якая ўручыла дзяржаўную ўзнагароду шматдзетнай маці, выказала шчырыя словы віншавання Святлане Анатольеўне за яе нялёгкую, але вельмі пачэсную і ганаровую справу — выхаванне дзяцей.

 Святлана Кнацько працуе прыбіральшчыцай службовых памяшканняў ДУДА “Сенненскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі”. На працы характарызуецца як добрасумленны і адказны работнік. Прымае актыўны ўдзел у розных спартыўных і творчых мерапрыемствах установы адукацыі.

 Святлана вельмі ганарыцца сваімі дзецьмі. Усе яны працавітыя і выхаваныя, кожны з іх таленавіты па-свойму.  Сын Уладзімір – тэхнік-праграміст, займаецца лёгкай атлетыкай, мае прызавыя месцы ў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Дачка Юлія жыве ў Віцебску, працуе швачкай. Ганна марыла стаць эканамістам. Мара яе спраўдзілася. Да выхаду ў водпуск па доглядзе за дзіцяці да трох гадоў была спецыялістам у ААТ “Акцыянерны Ашчадны банк “Беларусбанк”.

Узнагароду ўручае Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама.

Старэйшая Анастасія стварыла шматдзетную сям’ю -маладая жанчына выхоўвае траіх дзетак. Шасцікласніца першай гарадской школы, Алена выдатна вучыцца, з’яўляецца членам савета піянерскай дружыны, прызёрам раённых конкурсаў і раённых першынстваў. 
 На пытанне, ці цяжка быць шматдзетнай мамай, Святлана Кнацько ўсміхаецца, маўляў, нават мамай аднаго дзіцяці быць цяжка. 

— Што да ўзнагароды, дык на ордэн я не разлічвала, мы людзі сціплыя, аднак такая ўвага вельмі прыемная, – прызнаецца Святлана Анатольеўна.

 Асабліва Святлана Кнацько падкрэсліла, што ні на хвіліну не шкадуе, што стала шматдзетнай маці, бо няма большага шчасця, чым мацярынства. 

Ларыса МУКАМОЛАВА.

Фота аўтара.

 

 

admin

Recent Posts

В Беларуси расширился перечень разрешенных к охоте пушных животных

В Беларуси расширился перечень разрешенных к охоте пушных животных. Осенне-зимний сезон охоты на пушных зверей…

14 минут ago

Политическая воля и скорость. Лукашенко назвал приоритеты в укреплении ОДКБ

Президент Беларуси Александр Лукашенко на сессии Совета коллективной безопасности Организации Договора о коллективной безопасности (ОДКБ)…

20 минут ago

Котлеты с грибами и квашеной капустой

Котлеты из фарша с грибами и квашеной капустой получаются очень сочными и вкусными с небольшой…

31 минута ago

Юная певица из Сенно Милана Баранок покоряет своей искренностью, открытостью

Видео с выступлениями юной певицы Миланы Баранок, жительницы райцентра, опубликованные в социальных сетях редакции «Голас…

2 часа ago

ДТП в Витебске: пострадал сенненский школьник

ДТП в Витебске: пострадал ребенок Авария произошла сегодня около 14 часов вблизи дома 3 на…

2 часа ago

Белорусская экспозиция представлена на крупнейшей пищевой выставке в Казахстане

Наша республика представляет экспозицию Belarus. The Taste of Nature на международной специализированной выставке в Казахстане…

19 часов ago