Навучэнцы не толькі выканалі, як гэтага патрабавалі ўмовы конкурсу, усе вырабы з выкарыстаннем прыродных матэрыялаў, многія з якіх нарыхтавалі яшчэ з вясны. У працэсе работы дзеці вывучалі «Каляндар цвіцення раслін», спосабы іх вырошчвання і засушвання.
Складаць букеты з сухіх кветак, шыць касцюмы, вырабляць калядныя вянкі і навагоднія ёлкі, цацкі, сувеніры — занятак вельмі цікавы, лічаць вучні Таццяны Паўлаўны. Часам сама прырода падказвае рашэнні для стварэння цудоўных работ, якія нават можна выкарыстоўваць у якасці ўпрыгажэнняў інтэр’ера.
Сёлета машканскія школьніцы прымалі ўдзел у намінацыях конкурсу «Ёлачны карнавал» і «Фларыстычная цацка». Паспяхова вы¬ступіўшы на раённым этапе выставы-конкурсу, шасцікласніца Валерыя Гаручка і вучаніца 5 класа Ксенія Мартынава пацвердзілі сваё майстэрства і на абласным — атрымалі дыпломы ІІІ ступені. А мінулагодняя пераможца абласнога фларыстычнага конкурсу Рамана Стук была ўзнагароджана дыпломам лаўрэата рэспубліканскай выставы «Лёд. Кветкі. Фантазія». Акрамя таго, работы выхаванцаў Таццяны Каранеўскай увайшлі ў каталог лепшых творчых работ мінулагодняй абласной выставы-конкурсу.
Таццяна БУРАКОВА.
НА ЗДЫМКУ: Валерыя Гаручка з работай «Лесавушка-паскакушка».
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…
На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…
Согласно нашему законодательству охранная деятельность не подлежит лицензированию. Без специального разрешения организации могут осуществлять охрану…
В рамках Единого дня информирования с трудовым коллективом РУП «Витебскэнерго» филиала «Энергосбыт» встретился заместитель председателя…
⚡️По доброй традиции, в рамках республиканской акции "Наши дети", в гости к воспитанникам Сенненского детского…