Categories: Актуальна

За плячыма ў Га­ліны Мікалаеўны Ганкевіч больш 30 гадоў працы настаўнікам пачатковых класаў

За плячыма ў Га­ліны Мікалаеўны Ганкевіч больш 30 гадоў працы настаўнікам пачатковых класаў. Многія выпускнікі Багданаўскай школы могуць з гонарам сказаць, што менавіта яна была іх першай і любімай настаўніцай. Гэта прывабная жанчына, кла­патлівая матуля і бабуля, таленавіты і ад­даны сваёй працы педагог.

У далёкія васьмідзясятыя маладзенькая выпускні­ца педінстытута, карэнная віцябчанка па размеркаванні ўладкавалася на працу ў Сенненскую школу-інтэрнат. На Сенненшчыне яна сустрэла і сваё каханне. Так гарадская дзяўчына назаўсёды засталася жыць у вёсцы. Хутка маладая сям’я атрымала кватэру ў Багданаве. Нарадзіўся сынок, а потым і дачушка. У гэты перыяд у пасёлку адкрылася пачатковая школа, у сценах якой Галіна Мікалаеўна працягнула сваю працоўную дзейнасць.

Міналі гады… Лёс рас­парадзіўся так, што пэўны час Галіна Мікалаеўна па жыццёвай дарозе крочыла адна. Але побач было самае дарагое — сын Сярожа і дачка Марына. «Ідзі наперад і будзь моцнай,»— такі дэвіз дыктавалі ёй жыццёвыя абставіны. І яна прытрымлівалася яго дзеля сваіх дзяцей, якія, бы за адзіную апору, трымаліся за матуліны рукі, і тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з ахапкамі кветак кожны год пераступалі школьны парог.

 З 1984 года і па сённяшні дзень Галіна Ганкевіч дорыць добрае, светлае, вечнае сваім вучням. За добрасумленную працу на педагагічнай ніве жанчына мае шматлікія ўзнагароды. Апошнюю грамату з рук тагачаснага начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама І. А. Шчурка яна атрымала ў мінулым жніўні на раённай настаўніц­кай канферэнцыі.

 Галіна Мікалаеўна — ініцыятыўны педагог з невычарпальным запасам энергіі. Настаўніца знаходзіць падыход да кожнага дзіцяці. Каб зацікавіць вучняў, актыўна выкарыстоўвае нетрадыцыйныя метады і формы навучання. Нядаўна Галіна Мікалаеўна са сваімі перша­­класні­камі давала адкрыты ўрок для калег з усіх школ раёна. Заняткі пакінулі прыемныя ўражанні, у тым ліку і дзякуючы песні і танцу ў выкананні гэтай абаяльнай нас­таўніцы.

  А спявае яна так, што заслухаешся. Галіна Ганкевіч — нязменная ўдзельніца раённага фестываля-конкурсу мастацкай сама­дзейнасці работнікаў устаноў адукацыі «Песня застаецца з чалавекам». Многія па сённяшні дзень узгадваюць знакамітую «Трактарыстку» з аднайменнай песні ў яе выкананні.

 У пачатку студзеня Галіна Мікалаеўна адзначыць юбілей. Пра людзей, народжаных у гэты час, кажуць, што яны надзелены фі­зічнай і духоўнай вынослівасцю, разнастайнымі разумовымі здольнасцямі, імкненнем дабівацца свайго ва ўсім. А імя Галіна ў перакладзе на нашу мову азначае «цішыня». І гэта ўсё пра яе — маю калегу, першую настаўніцу маёй дачушкі і проста цудоўную жанчыну.

 Карыстаючыся магчымасцю, ад сябе асабіста і ад усіх настаўнікаў і вучняў Багданаўскай школы хачу павіншаваць Галіну Мікалаеўну з юбілеем і пажадаць маладосці ў душы, сямейнага дабрабыту, жаночага шчасця, цяпла і святла ад людзей, веры ў сябе, новых дасягненняў і поспехаў у працы.

Наталля МАСЛОЎСКАЯ.

  На здымку: Галіна Ганкевіч.

admin

Recent Posts

На территории Витебской области зарегистрирован рост числа убийств

Проведенный анализ оперативной обстановки свидетельствует о наметившемся на территории Республики Беларусь ряде негативных тенденций, сообщил…

11 часов ago

Осенняя ярмарка пройдет в Богушевске 26 сентября

В г.п.Богушевск 26 сентября пройдет осенняя ярмарка по продаже продовольственных и непродовольственных товаров. В ней…

13 часов ago

В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос

В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос. Активно ее убирают в ОАО «Белая липа».…

16 часов ago

В Сенно личный прием граждан проведет начальник УВД Витебского облисполкома Александр Купченя

25 сентября 2026 года с 10:00 до 12:00 в Сенненском районном исполнительном комитете по адресу:…

16 часов ago

22 сентября в Беларуси пройдет ежегодная экологическая акция «День без автомобиля»

«День без автомобиля» — международная инициатива, которая проводится во многих странах мира. В Беларуси она впервые…

18 часов ago

В Сенно выездной прием граждан провела депутат Елена Нефёдова

В райисполкоме выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей, представителей юридических лиц провела депутат Витебского областного Совета…

1 день ago