На рэспубліканскім этапе зімовага шматбор’я «Здароўе» сярод школьнікаў за абласную каманду выступаў сенненец Юрый Бяляеў

 І гэта далёка не першы поспех вучня 11 класа СШ №1 г.Сянно. Юрый удзельнічаў і ў сёлетняй рэспубліканскай спартакіядзе зімовага шматбор’я «Абаронца Айчыны» сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнага ўзросту. Два гады назад хлопец стаў кандыдатам у майстры спорту па біятлоне. З’яўляецца неаднаразовым прызёрам рэспубліканскіх і пераможцам абласных спаборніцтваў.

У жыццё Юры біятлон «увайшоў» у шэсць гадоў і адразу стаў любімым заняткам. Першы трэнер — Валерый Лектараў — перадаў перспектыўнага спарт­смена ў вучылішча алім­пійскага рэзерву Віцебска, дзе Юра працягваў трэніравацца з 8 па 10 клас. Аднак па стане здароўя вярнуўся назад на Сенненшчыну.

Бацькі заўсёды ўхвалялі выбар сына займацца спортам, падтрымлівалі яго. І Юра вельмі ўдзячны ім за гэта. Па словах хлопца, яго поспехі — агульныя перамогі родных.

Член грамадскага аб’­яднання «БРСМ» актыўна прымае ўдзел у жыцці школы, раёна. Настаўнікі і аднакласнікі кажуць пра Юру, што ён добрай душы чалавек, заўсёды прыйдзе на дапамогу.

Зараз Юрый Бяляеў старанна рыхтуецца да цэнтралізаванага тэсціравання, марыць стаць інжынерам.

Ірына ГАРБАЧОВА.

admin

Recent Posts

О подготовке потребителей тепловой энергии к новому отопительному сезону

ПОДГОТОВКА ПОТРЕБИТЕЛЕЙ ТЕПЛОВОЙ ЭНЕРГИИ К НОВОМУ ОТОПИТЕЛЬНОМУ СЕЗОНУ На календаре середина сентября и подготовка организаций…

2 часа ago

Знать ребенок должен каждый, безопасность — это важно

Опасности ребенка могут подстерегать везде. Ничто не может полностью защитить от них. Задача взрослых, как…

3 часа ago

Народный контроль — в действии

Народный контроль - в действии! 🔴18 сентября, с 11.30 до 20.30,  будет работать общественная приемная…

4 часа ago

В успехах детей заслуга родителей, уверены супруги Дмитрий и Татьяна Барковец из аг.Ходцы

Каждый ребенок заслуживает счастья и любви. И если мы можем сделать хоть что-то для этого,…

5 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает

УП «Витебскоблгаз» напоминает!          Уважаемые жители района, во избежание несчастных случаев при использовании газоиспользующего оборудования…

5 часов ago

Праздничное мероприятие, посвященное Дню народного единства «В единстве народа – сила страны», прошло в Сенно

В Сенно прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню народного единства «В единстве народа – сила страны».…

22 часа ago