Адкрыла мерапрыемства Браніслава Жаўтабрухава, галоўны захавальнік фондаў Сенненскага музея, метадыст Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі. Яна ж правяла вучобу школьнікаў.
Аглядную экскурсію па музеі зрабіў яго навуковы супрацоўнік Васіль Бандарэвіч. Апантаны краязнаўца, гісторык і мастак, ён уносіць вялікі ўклад у развіццё і папулярызацыю музея. Васіль Віктаравіч вельмі цікава і падрабязна расказаў вучням пра экпанаты, гістарычныя падзеі.
Асобна ён спыніўся на экспазіцыях, прысвечаных «афганскай» і Вялікай Айчыннай вайне, што асабліва актуальна напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як ілюстрацыі да экспазіцый вучні ўбачылі малюнкі і плакаты самаго Бандарэвіча. Кожны мог патрымаць у руках макеты зброі часоў Вялікай Айчыннай, у тым ліку і зробленыя пад яго кіраўніцтвам. Дзяўчынкі прымяралі паранжу, якую носяць афганскія жанчыны.
Заключным этапам вучобы стала падвядзенне вынікаў семінару. Кожны з яго ўдзельнікаў меў магчымасць выказаць, якое ўражанне на яго зрабіла мерапрыемства, чаму навучыла, якія адкрыцці дазволіла зрабіць. Юныя краязнаўцы яшчэ раз пераканаліся, што ведаць і шанаваць гісторыю сваёй краіны — абавязак кожнага грамадзяніна. «Сваю пасільную лепту ў справу захавання памяці аб мінулым роднага краю і патрыятычнае выхаванне ўносіць і наш краязнаўчы музей, якім мы вельмі ганарымся», — адзначыла кіраўнік школьнага гуртка «Памяць» і гуртка «Голас юнага краязнаўца» Сенненскага цэтра дзяцей і моладзі, настаўніца Машканскай школы Таццяна Каранеўская.
Удзельнікі семінару выказалі шчырыя словы ўдзячнасці Браніславе Жаўтабрухавай і Васілю Бандарэвічу за выдатна арганізаванае карыснае мерапрыемства.
Рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты. Ингредиенты: капуста белокочанная — 1-2 вилок, морковь (крупная) —…
Каким будет хранение капусты, зависит от своевременности и правильности ее уборки. Многие сорта капусты являются…
Международные специализированные выставки "Деревообработка", "Дорожное строительство" и "Автосервис. Механика. Автокомпоненты" открылись в Минске. Как отметил…
Поставки белорусского продовольствия в Санкт-Петербург ежегодно увеличиваются. Недавно открылся пятый флагманский магазин "Белорусская деревня" в…
В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Учащийся года - 2026", направленный на поддержку талантливой молодежи и…
Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…