Уборачная плошча хлебнай нівы ва ўнітарным прадпрыемстве «Дружбінец» адна з самых вялікіх у раёне і складае 3010 гектараў.

На сённяшні дзень разам з ААТ «Бяленева» і «Сенненскі райаграсэрвіс» гаспадарка ўваходзіць у тройку раённых лідараў па валавым зборы збожжа. На яе рахунку больш за чатыры тысячы тон зерня.

«Жніво вядзём 8 камбайнамі КЗС-1218, — расказвае галоўны аграном Леанід Кавалеўскі. — На адвозцы заняты 7 МАЗаў. Такой колькасці тэхнікі хапае для бесперапыннай уборкі ўраджаю. Нягледзячы на значную нагрузку на ўборачны агрэгат, якая з улікам азімага і яравога рапсу складае 461 гектар, ужо абмалочана больш за 1500 гектараў збажыны. Пры выпрацоўцы на камбайн у 18-20 гектараў і пры спрыяльных умовах надвор’я плануем завяршыць жніво за бліжэйшыя дзесяць дзён.»

Садзейнічае прадукцыйнай працы добрая арганізацыя работ.

Створана два звяна па ўборцы ўраджаю. Вялікая ўвага надаецца якасці вядзення ўборачных работ: на полі побач з камбайнерамі заўсёды прысутнічаюць Генадзь Конышаў і Аляксандр Аўласенка. Яны пільна сочаць за выкананнем тэхналагічнага працэсу. Камбайны знахо­дзяцца ў полі кругласутачна. У выніку не трэба траціць час, паліва на перагоны.

Усе механізатары, іншыя работнікі,  занятыя на ўборцы, азнаёмлены з умовамі аплаты працы, з імі праведзены інструктажы па тэхніцы бяспекі, ахове працы, пажарнай бяспецы. Прама ў поле працаўнікам дастаўляюцца смачныя абеды і вячэры.

«Зерневыя культуры выраслі нядрэнныя, значна лепшыя, чым у мінулым годзе, — працягвае размову пра сёлетняе жніво галоўны аграном. — Нам толькі застаецца яго ўбраць. У гаспадарцы кожны дзень падводзяцца вынікі работы экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў, ва­дзіцеляў. Інфармацыя размяшчаецца на спецыяльных лістах, якія штодня дастаўляюцца ў поле. Акрамя гэтага, адміністрацыя і прафкам прадпрыемства распрацавалі і давялі да работнікаў умовы матэрыяльнага заахвочвання. Калі ўзнікаюць пытанні, яны адразу вырашаюцца на месцах.»

Для сапраўднага хлебароба кожная хвіліна ў гэтыя дні ў прамым і пераносным сэнсе каштуе вельмі дорага. Вось і стараюцца людзі выкарыстоўваць час на карысць справе. У выніку, з пачатку ўборкі камбайнер Андрэй Клімовіч намалаціў 485 тон зерня, Сяргей Цярэня — 460, Віктар Мялешка — 430, Аляксандр Пашкевіч — 420. Але несумненным лідарам уборачнай кампаніі з’яўляецца экі­паж у скла­дзе камбайнера Аляксандра Трыбуля і слесара Аляксандра Клімовіча. На іх рахунку 860 тон зерня. На адвозцы вызначаюцца Аляксандр Сінякоў і Аляксандр Магутны.

Адначасова закладваецца падмурак новага ўра­джаю. Прасуецца салома. Рыхтуецца насенне, глеба пад сяўбу азімага рапсу. Унесены гліфасаты на плошчы 600 гектараў. Адным словам, вядзецца ўвесь комплекс работ.

         P.S.  У той жа дзень мы наведаліся і ў ААТ “Белая ліпа”. Здзівіла, што мясцовыя хлебаробы не ведалі ні колькі намалацілі, ні колькі зарабілі. Пра які стымул да працы тут можа ісці размова?

Ларыса МУКАМОЛАВА.

На ЗДЫМКУ: Л. Кавалеўскі знаёміць з вынікамі чарговага «жніўнага» дня

камбайнера А. Трыбуля і слесара А. Клімовіча

 

admin

Recent Posts

7 ноября — День Октябрьской революции

Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем Октябрьской революции! Это праздник, символизирующий триумф справедливости,…

2 часа ago

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС. Анализ оперативной обстановки показывает, что несоблюдение элементарных…

3 часа ago

«Каникулы – время возможностей» – под таким названием прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи

Посмотрите, как прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи. С целью…

17 часов ago

Пенсия по инвалидности и возрасту. Что нужно знать?

На актуальные вопросы, касаемые пенсионного обеспечения, отвечает начальник отдела назначения пенсий и социальной поддержки управления…

17 часов ago

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» — под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась персональная выставка Сергея Грунтова

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» - под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась…

17 часов ago