Ля в.Латыгава па палетках ААТ «Белая Ліпа» адзін за другім «праплываюць» пяць зернеўборачных камбайнаў. Машыну родных братоў Распорскіх лёгка пазнаць сярод іншых. На лабавым шкле камбайна красуецца эмблема моладзевага экіпажа — жытнёвыя каласкі на фоне жоўта-зялёных колераў сцяга Сенненскага раёна.

У адной братэрскай звязцы хлопцы працуюць ужо другую ўборачную кампанію. Старэйшы, 21-гадовы Сяргей — камбайнер, 19-гадовы Павел выконвае абавязкі слесара. На рахунку сямейнага экіпажа на момант нашага візіту (6 жніўня) намалот складаў звыш 560 тон новага ўраджаю. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у гаспадарцы. Акрамя таго, Сяргей Распорскі знаходзіц­ца ў ліку лідараў раённага спаборніцтва сярод маладых камбайнераў.

А раўняцца маладым людзям ёсць на каго. На адным полі з сынамі на перавозцы зерня шчыруе на сваім «МАЗе» іх бацька Аляксандр Распорскі. На працы Аляксандр Аркадзьевіч — бясспрэчны аўтарытэт. Быў прызёрам абласных і рэспубліканскіх «Дажынак». Летась партрэты Аляксандра і Паўла Распорскіх змяшча­ліся на раённай Дошцы гонару.

Браты поплеч не толькі ў гарачы час жніва. Абодва праходзяць навучанне ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава на факультэце фізічнай культуры і спорту.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

На здымку: дынастыя хлебаробаў: Павел, Аляксандр і Сяргей Распорскія.

 

admin

Recent Posts

7 ноября — День Октябрьской революции

Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем Октябрьской революции! Это праздник, символизирующий триумф справедливости,…

1 час ago

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС. Анализ оперативной обстановки показывает, что несоблюдение элементарных…

2 часа ago

«Каникулы – время возможностей» – под таким названием прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи

Посмотрите, как прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи. С целью…

17 часов ago

Пенсия по инвалидности и возрасту. Что нужно знать?

На актуальные вопросы, касаемые пенсионного обеспечения, отвечает начальник отдела назначения пенсий и социальной поддержки управления…

17 часов ago

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» — под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась персональная выставка Сергея Грунтова

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» - под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась…

17 часов ago