З гэтай падзеяй іх павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Чараднік, які ўручыў лідарам раённага спаборніцтва на жніве Падзячнае пісьмо райвыканкама. Пры гэтым кіраўнік раёна заўважыў : «Я не буду шмат гаварыць, бо за спіной першых тысячнікаў стаяць іншыя камбайнеры, што мараць пакарыць узяты Сяргеем і Дзянісам рубеж. Мяне асабліва радуе, што першы намалот у тысячу тон зерня скарыўся маладым. А значыць у раёна, нашай Беларусі ёсць перспектыва развівацца далей, пакараць новыя вяршыні ў вытворчасці і эканоміцы». Падзячныя пісьмы былі ўручаны і бацькам маладых механізатараў Уладзіміру і Наталлі Сухвал, Святлане Астаповіч.
Адзначана падзячным пісьмом райвыканкама праца Валерыя Окуня, лепшага вадзіцеля на сёлетнім жніве. У кузаве свайго МАЗа і прычэпе ён перавёз больш за 2,5 тыс. тон збожжа.
Поспехі лідараў раённага жніва не засталіся па-за ўвагай раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Да грамат Анатоль Кучынскі далучыў грашовыя прэміі, якія павінны паслужыць стымулам для новых працоўных поспехаў. Павіншаваў з дасягненнямі Сяргея Сухвала і Дзяніса Астаповіча Сяргей Мяцеліца. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама разам з РК прафсаюза сельскай гаспадаркі арганізаваў яшчэ і раённае спаборніцтва сярод моладзі. А таму кіраўнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама з задавальненнем павіншаваў моладзевы экіпаж з лідарствам у агульным раённым заліку і паведаміў, што Сяргей і Дзяніс з’яўляюцца рэальнымі прэтэндэнтамі на другое-трэцяе месцы ў абласным спаборніцтве маладых камбайнераў.
Цырымонія ўшанавання герояў жніва была кароткай. Але ў ёй знайшлося месца для добрых песень. Дарэчы, іх выконвалі маладыя спецыялісты раённага Дома культуры Вікторыя Валуева і Алена Сочнева. Колішнія іх захапленні мастацкай самадзейнасцю, вучоба ў музычнай школе сталі асновай пры выбары спецыяльнасці.
Так што для маладых сіл на Сенненшчыне знойдзецца прымяненне ў любым накірунку дзейнасці.
Аляксандр ІЎЕЎ.
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…