Тысячны намалот на камбайн ёсць!

 Жніво на Сенненшчыне адзначылася чарговай вяхой. Экіпаж зернеўборачнага камбайна КЗС-1218 ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» у складзе старшага камбайнера Сяргея Сухвала і камбайнера Дзяніса Астаповіча першымі ў раёне намалацілі 1000 тон збожжа.

З гэтай падзеяй іх павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Чараднік, які ўручыў лідарам раённага спаборніцтва на жніве Падзячнае пісьмо райвыканкама. Пры гэтым кіраўнік раёна заўважыў : «Я не буду шмат гаварыць, бо за спіной першых тысячнікаў стаяць іншыя камбайнеры, што мараць пакарыць узяты Сяргеем і Дзянісам рубеж. Мяне асабліва радуе, што першы намалот у тысячу тон зерня скарыўся маладым. А значыць у раёна, нашай Беларусі ёсць перспектыва развівацца далей, пакараць новыя вяршыні ў вытворчасці і эканоміцы». Падзячныя пісьмы былі ўручаны і бацькам маладых механізатараў Уладзі­міру і Наталлі Сухвал, Святлане Астаповіч.

Адзначана падзячным пісьмом райвыканкама праца Валерыя Окуня, лепшага вадзіцеля на сёлетнім жніве. У кузаве свайго МАЗа і прычэпе ён перавёз больш за 2,5 тыс. тон збожжа.

Поспехі лідараў раённага жніва не засталіся па-за ўвагай раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Да грамат Анатоль Кучынскі далучыў грашовыя прэміі, якія павін­ны паслужыць стымулам для новых працоўных поспехаў. Павіншаваў з дасягненнямі Сяргея Сухвала і Дзяніса Астаповіча Сяргей Мяцеліца. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама разам з РК прафсаюза сельскай гаспадаркі арганізаваў яшчэ і раённае спаборніцтва сярод моладзі. А таму кіраўнік аддзела ідэалагі­чнай работы райвыканкама з задавальненнем павіншаваў моладзевы экіпаж з лідарствам у агульным раённым заліку і паведаміў, што Сяргей і Дзяніс з’яўляюцца рэальнымі прэтэндэнтамі на другое-трэцяе месцы ў абласным спаборніцтве маладых камбайнераў.

Цырымонія ўшанавання герояў жніва была кароткай. Але ў ёй знайшлося месца для добрых песень. Дарэчы, іх выконвалі маладыя спецыялісты раённага Дома культуры Вікторыя Валуева і Алена Сочнева. Колішнія іх захапленні мастацкай самадзейнасцю, вучоба ў музычнай школе сталі асновай пры выбары спецыяльнасці.

Так што  для маладых сіл на Сенненшчыне знойдзецца прымяненне ў любым накірунку дзейнасці.

Аляксандр ІЎЕЎ.

admin

Recent Posts

Сертификаты ЦТ начнут выдавать в Беларуси сегодня

Сертификаты централизованного тестирования начнут выдавать в Беларуси сегодня, сообщает БЕЛТА. Забрать документ можно в пункте,…

3 часа ago

В Беларуси открывается охота на медведя

Впервые в истории суверенной Беларуси открывается охота на медведя, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства лесного…

5 часов ago

Жители Немойтовского сельсовета навели порядок на территории воинского захоронения в д. Поповка

Накануне празднования Дня Независимости Республики Беларусь неравнодушные девчонки и мальчишки навели порядок на территории воинского…

7 часов ago

Минтруда: с 1 июля социальные выплаты перечисляются только на базовый счет

С 1 июля социальные выплаты перечисляются только на базовый счет. Об этом напомнили в пресс-службе…

8 часов ago

Юныя мастакі Сенненшчыны прадэманстравалі свае таленты

Набліжаецца асаблівы дзень для Беларусі – Дзень Незалежнасці. 3 ліпеня – не проста святочная дата,…

8 часов ago

Стало известно, как Сенно отметит День Независимости Республики Беларусь

ПРОГРАММА празднования Дня Независимости Республики Беларусь, 81-й годовщины освобождения Республики Беларусь и Сенненского района от…

9 часов ago