У адной братэрскай звязцы хлопцы працуюць ужо другую ўборачную кампанію. Старэйшы, 21-гадовы Сяргей — камбайнер, 19-гадовы Павел выконвае абавязкі слесара. На рахунку сямейнага экіпажа на момант нашага візіту (6 жніўня) намалот складаў звыш 560 тон новага ўраджаю. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у гаспадарцы. Акрамя таго, Сяргей Распорскі знаходзіцца ў ліку лідараў раённага спаборніцтва сярод маладых камбайнераў.
А раўняцца маладым людзям ёсць на каго. На адным полі з сынамі на перавозцы зерня шчыруе на сваім «МАЗе» іх бацька Аляксандр Распорскі. На працы Аляксандр Аркадзьевіч — бясспрэчны аўтарытэт. Быў прызёрам абласных і рэспубліканскіх «Дажынак». Летась партрэты Аляксандра і Паўла Распорскіх змяшчаліся на раённай Дошцы гонару.
Браты поплеч не толькі ў гарачы час жніва. Абодва праходзяць навучанне ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава на факультэце фізічнай культуры і спорту.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
На здымку: дынастыя хлебаробаў: Павел, Аляксандр і Сяргей Распорскія.
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…
На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…
Согласно нашему законодательству охранная деятельность не подлежит лицензированию. Без специального разрешения организации могут осуществлять охрану…
В рамках Единого дня информирования с трудовым коллективом РУП «Витебскэнерго» филиала «Энергосбыт» встретился заместитель председателя…
⚡️По доброй традиции, в рамках республиканской акции "Наши дети", в гости к воспитанникам Сенненского детского…