На базе Сенненскай сярэдняй школы №1 прайшоў злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

Спаборніцтва  арганізавана  АДАІ Сенненскага РАУС і аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

У ім прынялі ўдзел 9 каманд, якія складаліся з падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў.

Аргані­затары мерапрыемства  ўпэўнены, што яно спрыяе не толькі прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, але і выхоўвае законапаслухмяных удзельнікаў дарожнага руху.

          Камандам трэба было прайсці некалькі складаных конкурсаў. У тэа­рэтычных іспытах патрабавалася паказаць веданні Правілаў дарожнага руху, асноў першай медыцынскай дапамогі. Самым цікавым выдалася спаборніцтва «Фігурнае ваджэнне веласіпеда». Канкурсанты, віртуозна пераадольваючы перашкоды, дэманстравалі клас язды на двухколавым транспартным сродку. Свой творчы патэнцыял і тэатральныя таленты дзецям прапанавалася раскрыць у агітацыйна-мастацкім прадстаўленні, а таксама ў конкурсе сценгазет.

Па выніках спаборні­цтва трэцяе месца заняла каманда з Нямойтаўскай дзіцячага сада-базавай школы. Другімі сталі навучэнцы Сенненскай СШ №1.

Ганаровае першае месца дасталося атраду юных інспектараў дарожнага руху Багданаўскай сярэдняй школы.

Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі. Дапамогу ў іх набыцці аказалі аддзел па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РУП ЖКГ, ПМК-64, ПУП «Дружбінец».

Ала ЯКАЎЛЕВА.

 

 

admin

Recent Posts

ФОТОФАКТ: Легкоатлетический пробег памяти П.М.Машерова собрал любителей спорта в Сенно в 37 раз

Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…

11 часов ago

Минобороны: Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению прозрачности учений «Запад-2025»

Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…

11 часов ago

Лукашенко про секрет успешного лидера: я безмерно уважаю и люблю свой народ, работаю, а не властвую

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…

13 часов ago

Выездной прием граждан проведет начальник Сенненского РОВД Иван Орлов

16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…

14 часов ago