Categories: Актуальна

Аграхолдынг: першыя крокі на Сенненшчыне

 У чарговы раз на нарадзе ў кіраўніка раёна значная ўвага была нададзена рабоце РУП ЖКГ.

— Прадпрыемства па-ранейшаму не мае дастатковага запасу мясцовых відаў паліва. Тых дроў, што паступаюць з Багушэўскага лясгаса і рыхтуюцца сіламі камунальнікаў, ледзь хапае, каб закрыць штодзённыя патрэбы. На фоне паніжэння тэмпературы паветра, якая чакаецца ў бліжэйшыя дні, такая сітуацыя не можа не турбаваць. Магчыма яна крыху палепшыцца, калі дровы пачнуць паступаць з Аршанскага лясгаса. Згодна з дагаворам ён павінен паставіць сваім транспартам 5000 кубічных метраў дроў. Акрамя таго, Васілій Чараднік даў даручэнне прыцягнуць да нарыхтоўкі дроў, дастаўкі мясцовых відаў паліва рабочых і тэхніку прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

— Тым самым мы забяспечым меліяратараў работай на зімовы перыяд, — падсумаваў старшыня райвыканкама.

Рэзкай крытыцы камунальнікі былі падвергнуты таксама за ўтрыманне ў зімовы перыяд тратуараў і двароў. Дакладную і аб’ектыўную ацэнку іх работы з боку насельніцтва можна будзе мець пасля правядзення “гарачай лініі”, якая запланавана з 6 па 9 лютага. Старшыня райвыканкама запатрабаваў ад удзельнікаў нарады, якая, нагадаем, праходзіць у пачатку кожнага месяца ў пашыраным складзе, больш уважліва ставіцца да праблем і пытанняў, што ўзнімаюцца людзьмі.

Сельгасарганізацыі раёна тым часам пачалі набываць маладняк з прыватных падворкаў. Нягледзячы на гэта старшыня райвыканкама звярнуў увагу на захаванасць пагалоўя на грамадскіх фермах. На жаль, невытворчае выбыццё буйной рагатай жывёлы спыніць не ўдаецца.

Нарошчванне вытворчасцей прадукцыі жывёлагадоўлі застаецца актуальным для Сенненшчыны. Вырашаць яго можна рознымі шляхамі, у тым ліку праз будаўніцтва новых ферм, укаранення сучасных тэхналогій. На землях саўгаса імя Машэрава адведзены ўчастак, на якім сёлета пачнецца будаўніцтва ячшэ адной МТФ новага пакалення. Інвестарам  выступіць ААТ “Лепельскі малочны камбінат”. Ён як і наша сельгаспрадпрыемства інтэграваны ў Віцебскі аграхолдынг.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

admin

Recent Posts

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

10 минут ago

Праздник «Купалье» в Александрии. Каким он будет в этом году?

Выставка-ярмарка "Купальскае дрэва жыцця" войдет в число самых массовых и зрелищных мероприятий на празднике "Купалье"…

12 минут ago

Как используют цифровые технологии в организациях Витебщины

Об использовании цифровых технологий организациями в Витебской области в 2024 году В государственном статистическом наблюдении по…

22 минуты ago

ФОТОФАКТ: Выпускные вечера прошли в учреждениях образования Сенненского района

Выпускные вечера проходят в учреждениях образования Сенненского района. С окончанием важного этапа в жизни юношей…

33 минуты ago

В Сенно чествовали медицинских работников

По случаю профессионального праздника — Дня медицинских работников , в РЦКиНТ прошло торжественное мероприятие. Из…

51 минута ago

В Сенненском районе на пожаре погиб человек

В субботу городском поселке Богушевск горел жилой дом. Сообщение о пожаре поступило в центр оперативного…

2 часа ago