Categories: Актуальна

Слесар-інтэлектуал з добрым мастацкім густам

У РВУ «Сяннорайгаз» Віктар Шафранскі працуе слесарам па абслугоўванні і рамонце газавага абсталявання. Таму найчасцей яго рабочае месца на будаўнічым аб’екце. Пры пракладцы газа­праводаў ён займаецца падрыхтоўкай траншэй да ўкладкі поліэтыленавых труб і іх зваркай. Пры неабходнасці замяняе аператара аўтазаправачнай станцыі (на здымку).

Віктар Шафранскі не аднойчы заахвочваўся адміністрацыяй арганізацыі, яго партрэт у 2012 годзе быў занесены на Дошку гонару УП «Віцебскаблгаз». І не толькі за выкананне вытворчых заданняў. Віктар удзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, захапляецца спортам. У абласной спартакіядзе, якая штогод праводзіцца ва ўнітарным прадпрыемстве сярод філіялаў, не раз станавіўся пераможцам  у спаборніцтвах па дартсе.

У маладога мужчыны ўмелыя рукі, добры мастацкі густ. Яго работы з прыроднага матэрыялу пастаянна адзначаюцца на розных творчых выставах, упрыгожваюць кватэры сяброў і родных. Шматлікія захапленні, разнапланавая вытворчая дзейнасць дапамаглі замацавацца ў камандзе інтэлектуалаў РВУ «Сяннорайгаз», якая неаднаразова перамагала ў раённай гульні «Што? Дзе? Калі?»

admin

Recent Posts

В Беларуси с 1 ноября выросли размеры государственной адресной социальной помощи

В Беларуси c 1 ноября будут действовать новые размеры государственной адресной социальной помощи, сообщили БЕЛТА…

3 часа ago

Лукашенко утвердил важнейшие прогнозные параметры развития Беларуси на 2026 год

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 ноября подписал указ №385, которым утверждены важнейшие прогнозные параметры развития…

3 часа ago

Почетных грамот райисполкома удостоены сенненки

Почетной грамотой районного исполнительного комитета за многолетний добросовестный труд, активное участие в ветеранском движении Сенненского…

5 часов ago

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

1 день ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

1 день ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

1 день ago