Уладзімір Касьянаў, старшыня Багданаўскага сельвыканкама:
— На мой погляд, самае лепшае, што можа зрабіць мужчына ў гэты дзень – акружыць жанчыну ўвагай і клопатам, пазбавіць ад хатніх спраў, прыгатаваць яе любімую страву. Дарэчы, тут усё залежыць ад магчымасцей і фантазіі. Калі задацца мэтай, можна нават арганізаваць невялікае свята, няхай і ў вузкім сямейным коле. І, як прыемнае дапаўненне, абавязкова падараваць жанчыне прыгожыя кветкі.
Анастасія Кордава, прадавец:
-На Міжнародны жаночы дзень, увогуле, як і на любое іншае свята, я чакаю сюрпрыз. Усё роўна, будуць гэта кветкі ці які-небудзь каштоўны падарунак. Я думаю, многія жанчыны пагадзяцца са мной, што самае галоўнае – прадчуванне свята, увага і клопат любімых мужчын.
Святлана Аніковіч, начальнік Сенненскай аўтастанцыі:
-Дарыце жанчынам кветкі. Банальна, але дакладна. Не перабольшу, калі скажу, што кожная прадстаўніца прыгожага полу, незалежна ад узросту, будзе рада атрымаць у гэты дзень букет.
Вадзім Рыбчанка, настаўнік фізкультуры Сенненскай школы-інтэрната:
-Пачатак вясны у мужчын асацыіруецца з перадсвяточнай мітуснёй у выбары падарункаў для сваіх каханых. Лепшы падарунак для любой жанчыны на 8 Сакавіка — гэта ўвага з боку родных. Да яе трэба дадаць кветкі, а менавіта цюльпаны.
Іна Кашпар, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Сенненскай ЦРБ:
-Гэта цудоўны вясновы дзень, калі абуджаецца не толькі прырода, але і прыгажосць, пяшчота, каханне і ўвага. Ён напоўнены добрымі, ласкавымі словамі і кампліментамі ад родных і блізкіх людзей. Лепшы падарунак для мяне — правесці 8 Сакавіка з роднымі. Мае блізкія ведаюць гэта, таму кожны год ладзяць мне свята.
Андрэй Бярозка, камандзір узвода міліцыі Сенненскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь:
— Да гэтага дня адношуся вельмі сур’ёзна. Не хочацца банальна яго правесці з каханай дзяўчынай. Рыхтую сюрпрыз. Што тычыцца падарункаў, то лепшымі, канешне, на 8 сакавіка будуць кветкі. Аднак селета, акрамя іх, я падару яшчэ і ювелірнае ўпрыгожванне.
Бліц-апытанне правялі Ганна КОРСАКАВА і Ірына ХАСАНАВА.
Повышение стоимости обучения в вузах в этом году не планируется, сообщил журналистам начальник главного управления…
С каждым днем все больше людей страдают от наркотической зависимости. Самое страшное, что на эту…
В Сенненском районе проживают 254 многодетных семьи, воспитывающих 869 детей, из них 540 школьников, сообщил…
Здоровье таланту не помеха. Это на личном примере доказывает воспитанница Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный»…
Гостиница "Лучеса" ежегодно принимает практически весь звездный состав Международного фестиваля искусств "Славянский базар в Витебске".…
В г.п.Богушевск прошел митинг “Героям-победителям - память на века". В мероприятии приняли участие Вячеслав Богданов,…