У суботні дзень зала раённага цэнтра культуры і народнай творчасці была запоўнена людзьмі ў форме, іх роднымі і блізкімі. Павіншаваць праваахоўнікаў Сенненшчыны і падзякаваць ім за годную службу на варце спакою і бяспекі прыйшлі прадстаўнікі раённых улад, дэпутацкага корпусу, кіраўнікі шматлікіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Звяртаючыся да прысутных, начальнік РАУС, падпалкоўнік міліцыі Віктар Пракаповіч запэўніў, што сенненцы заўсёды знойдуць падтрымку і дапамогу з боку міліцыі. Падчас мерапрыемства лепшыя супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў былі адзначаны медалямі “100 год міліцыі Беларусі”, граматамі і падзякамі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. А некаторыя атрымалі нагрудныя знакі і чарговыя міліцэйскія званні. Узнагароды ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў ўручылі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Галынчык і Міхаіл Вілюга.
Міліцыянер у прадстаўленні большасці — прафесія мужчынская. Тым не менш, усё больш прадстаўніц прыгожай паловы выбіраюць яе для сябе і нароўні з калегамі-мужчынамі пераадольваюць цяжкасці міліцэйскай службы. Сярод тых, хто ў гэты дзень падымаўся на сцэну РЦКіНТ за заслужанымі ўзнагародамі, былі і жанчыны ў форме. У прыватнасці, граматай начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама і нагрудным знакам “Спецыяліст 2-га класа” адзначана начальнік штаба РАУС, маёр міліцыі Аксана Кулік. Нагрудны знак “Спецыяліст 3-га класа” атрымала старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Вольга Хацько. Граматай раённага Савета дэпутатаў уганаравана інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі, капітан міліцыі Таццяна Еўпак. Асобныя словы віншаванняў з нагоды прафесійнага свята і надыходзячага Міжнароднага жаночага дня гучалі ў адрас усіх супрацоўніц райаддзела.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
На здымку: самыя прыгожыя міліцынеры Сенненшчыны — В.Хацько, А.Кулік, Н.Фарэйтарава.
Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе,…
В эти летние дни сотрудники филиала Сенненское ДРСУ №146 КУП «Витебскоблдорстрой» выполняют работы по текущему…
Для оказания помощи аграриям во время уборочной кампании правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц, состоящих…
Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси. Дежурных по станции зачастую называют дирижерами стальных магистралей. Именно…
Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Государственного комитета…
Зона ответственности Ольги Закревской, заведующего Пурплевским ФАПом, охватывает обширную территорию. Фельдшер обслуживает 20 деревень, где…