Чего желают женщины? С таким вопросом накануне праздника мы обратились к жителям Сенно

Ужо заўтра прыгожая палова насельніцтва адзначыць сваё законнае свята – Міжнародны жаночы дзень. Мужчыны будуць абабягаць суседнія крамы ў пошуках цюльпанаў, мімоз, хрызантэм і іншых кветак. Натуральна, кожнай даме прыемна атрымаць букет. Але ці супадаюць у цэлым жаночыя і мужчынскія погляды наконт лепшага падарунка ў гэты вясновы дзень? З такім пытаннем мы і звярнуліся да сенненцаў на вуліцах горада.

Уладзімір Касьянаў, старшыня Багданаўскага сельвыканкама:

— На мой погляд, самае лепшае, што можа зрабіць мужчына ў гэты дзень – акружыць жанчыну ўвагай і клопатам, пазбавіць ад хатніх спраў, прыгатаваць яе любімую страву. Дарэчы, тут усё залежыць ад магчымасцей і фантазіі. Калі задацца мэтай, можна нават арганізаваць невялікае свята, няхай і ў вузкім сямейным коле. І, як прыемнае дапаўненне, абавязкова падараваць жанчыне прыгожыя кветкі.

Анастасія Кордава, прадавец:

-На Міжнародны жаночы дзень, увогуле, як і на любое іншае свята, я чакаю сюрпрыз. Усё роўна, будуць гэта кветкі ці які-небудзь каштоўны падарунак. Я думаю, многія жанчыны пагадзяцца са мной, што самае галоўнае – прадчуванне свята, увага і клопат любімых мужчын.

Святлана Аніковіч, начальнік Сенненскай аўтастанцыі:

-Дарыце жанчынам кветкі. Банальна, але дакладна. Не перабольшу, калі скажу, што кожная прадстаўніца прыгожага полу, незалежна ад узросту,  будзе рада атрымаць у гэты дзень букет.

Вадзім Рыбчанка, настаўнік фізкультуры Сенненскай школы-інтэрната:

-Пачатак вясны у мужчын асацыіруецца з перадсвяточнай мітуснёй у выбары падарункаў для сваіх каханых. Лепшы падарунак для любой жанчыны на 8 Сакавіка —  гэта ўвага з боку родных. Да яе трэба дадаць кветкі, а менавіта цюльпаны.

Іна Кашпар, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Сенненскай ЦРБ:

 

-Гэта цудоўны вясновы дзень, калі абуджаецца не толькі прырода, але і прыгажосць, пяшчота, каханне і ўвага. Ён напоўнены добрымі, ласкавымі словамі і кампліментамі ад родных і блізкіх людзей. Лепшы падарунак для мяне — правесці 8 Сакавіка з роднымі. Мае блізкія ведаюць гэта, таму кожны год ладзяць мне свята.

Андрэй Бярозка, камандзір узвода міліцыі Сенненскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь:

 — Да гэтага дня адношуся вельмі сур’ёзна. Не хочацца банальна яго правесці з каханай дзяўчынай. Рыхтую сюрпрыз. Што тычыцца падарункаў, то лепшымі, канешне, на 8 сакавіка будуць кветкі. Аднак селета, акрамя іх, я падару яшчэ і ювелірнае ўпрыгожванне.

Бліц-апытанне правялі Ганна КОРСАКАВА і Ірына ХАСАНАВА.

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

10 часов ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

11 часов ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

11 часов ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

14 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

16 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

16 часов ago