На Сенненщине выбирали « Лидера — нового поколения”

Пад такой назвай у Сенненскай другой школе прайшоў раённы конкурс сярод сакратароў пярвічных арганізацый грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі


Для перамогі дзесяці лідарам школьных пярвічак неабходна было прайсці тры этапы спаборніцтва. 
саюз моладзі».

У візітоўцы канкурсантам прапаноўвалася расказаць пра сябе, прадэманстраваць свае таленты і дасягненні.

З першых  хвілін уразіла выступленне Анастасіі Мяцеліца, сакратара пярвічнай арганізацыі СШ №2 г.Сянно. На сцэне Насця паказала свае спартыўныя і харэаграфі­чныя здольнасці, веданне замежнай мовы. Запамінальна выступіла Ганна Васілёнак, прадстаўнік пярвічкі Багданаўскай школы. Па-мужчынску коратка і патрыятычна ўдалося заявіць пра сябе Андрэю Вільчынскаму з СШ №1 г.Сянно. Не менш яскрава са сваёй групай падтрымкі выступіў Андрэй Багданаў, лідар пярві­чнай арганізацыі Багушэўскай сярэдняй школы №2. Выразныя маналогі, песні і сцэнкі падрыхтавалі Кацярына Пупіна (Какоўчынская ДССШ), Ірына Байкова (Сенненская школа-інтэрнат), Алена Гарнак (Студзёнкаўская ДССШ), Ганна Бурштын (Машканская ДССШ), Ян­і­на Сухадолава (Яноўская ДССШ), Карына Аўдалян (Машчонская ДССШ).

Сёлета наша краіна адзначыць 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Чырвонай ніткай гэта тэма праходзіла ў конкурсе абароны творчых праектаў «Моладзевыя ініцыятывы». Вучнёўскія работы прысвячаліся не толькі ваеннай тэматыцы, але і дабрачыннай, валанцёрскай дзейнасці пярвічак, Году гасцін­насці.

У завяршальным туры «Хатняе заданне» ўдзель­нікі прадставілі відэаролікі, якія адлю­строў­валі адзін дзень з жыцця пярві­чнай арганізацыі ГА «БРСМ».

Журы было цяжка вызначыць лепшага, бо ўсе канкурсанты мелі добрую падрыхтоўку і гэта, у тым ліку, адзнака працы педагогаў-арганізатараў. Трэцяе месца заняў Андрэй Багданаў (Багушэўск), другое — у Ганны Васілёнак (Багданава). А вось першае месца раздзялілі Анастасія Мяцеліца (СШ №2 г.Сянно) і Андрэй Вільчынскі (СШ №1 г.Сянно).

Цырымонію ўзнагароджання правялі намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна і першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Марына Наваковіч.

— Гледзячы сёння на вашы выступленні ў конкурсе, я ў чарговы раз упэўнілася, што ў нашай Беларусі ёсць надзейная будучыня! — шчыра выказалася Зоя Сцяпанаўна.

Ірына ГАРБАЧОВА.

НА ЗДЫМКУ: А.Вільчынскі і А.Мяцеліца (у цэнтры) з групамі падтрымкі.

 

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

13 минут ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

33 минуты ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

1 час ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

4 часа ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

6 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

6 часов ago