Сенненцы выступаюць у гэтых спаборніцтвах не першы год. Але толькі аднойчы нашай камандзе пашанцавала перамагчы ў турніры. Таму сёлета, абноўленая маладымі валейбалістамі, яна была рашуча настроена зноў заявіць пра сябе.
У спаборніцтвах удзельнічалі каманды Шклова, Клічава, Віцебскага раёна, Сянна і ўласна Бялынічаў. Нягледзячы на статус аматарскага турніру, узровень падрыхтоўкі спартсменаў быў даволі высокі, а барацьба — напружанай і ўпартай.
Гульні праходзілі па кругавой сістэме. У першы дзень сенненцы гулялі са шклоўскімі і клічаўскімі валейбалістамі. «Раскачкай» гэтыя сустрэчы назваць цяжка, тым не менш нашы хлопцы згуртаваліся і разграмілі праціўнікаў.
Старыя сябры і сур’ёзныя сапернікі — каманды Сянна і Віцебскага раёна— сышліся зноў на бялыніцкай пляцоўцы. Першую партыю сенненцы аддалі віцябчанам. Аднак выйгралі другую і з лікам 16:14 амаль «вырвалі» перамогу ў трэцяй партыі.
Падобны вынік чакаў нашых валейбалістаў і ў сустрэчы з камандай г.п.Бялынічы.
Аляксандр Івашкоў, Дзмітрый Сінкевіч, Павел і Сяргей Распорскія, Рустам Хасанаў, Антон Камінскі, Мікалай Долатаў і Уладзімір Гардзюк, які выступаў за трэнера, атрымалі пераможны кубак і дыплом ад адміністрацыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Друць» і прадстаўнікоў Бялыніцкага райвыканкама. А ў якасці прыза сенненцы прывезлі дамоў вадкакрышталёвы тэлевізар.
Ірына ГАРБАЧОВА.
Исполняется 109 лет с того момента, когда в Петрограде победило вооруженное восстание рабочих и солдат.…
Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем Октябрьской революции! Это праздник, символизирующий триумф справедливости,…
О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС. Анализ оперативной обстановки показывает, что несоблюдение элементарных…
Посмотрите, как прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи. С целью…
На актуальные вопросы, касаемые пенсионного обеспечения, отвечает начальник отдела назначения пенсий и социальной поддержки управления…
«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» - под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась…