Бялынічы пакарыліся сенненцам

Добрай традыцыяй стала правядзенне ў г.п.Бялынічы Магі­лёўскай вобласці штогадовага валейбольнага турніру на прыз газеты «Беларуская Ніва».

Сенненцы выступаюць у гэтых спаборніцтвах  не першы год. Але толькі аднойчы нашай камандзе пашанцавала перамагчы ў турніры. Таму сёлета, абноўленая маладымі валейбалістамі, яна была рашуча настроена зноў заявіць пра сябе.

У спаборніцтвах удзель­нічалі каманды Шклова, Клічава, Віцебскага раёна, Сянна і ўласна Бялынічаў. Нягледзячы на статус аматарскага турніру, узровень падрыхтоўкі спартсменаў быў даволі высокі, а барацьба — напружанай і ўпартай.

Гульні праходзілі па кругавой сістэме. У першы дзень сенненцы гулялі са шклоўскімі і клічаўскімі валейбалістамі. «Раскачкай» гэтыя сустрэчы назваць цяжка, тым не менш нашы хлопцы згуртаваліся і разграмілі праціў­нікаў.

Старыя сябры і сур’ё­зныя сапернікі — каманды Сянна і Віцебскага раёна— сышліся зноў на бялыніцкай пляцоўцы. Першую партыю сенненцы аддалі віцябчанам. Аднак выйгралі другую і з лікам 16:14 амаль «вырвалі» перамогу ў трэцяй партыі.

Падобны вынік чакаў нашых валейбалістаў і ў сустрэчы з камандай г.п.Бялынічы.

Аляксандр Івашкоў, Дзмітрый Сінкевіч, Павел і Сяргей Распорскія, Рустам Хасанаў, Антон Камінскі, Мікалай Долатаў і Уладзімір Гардзюк, які выступаў за трэнера, атрымалі пераможны кубак і дыплом ад адміністрацыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Друць» і прадстаўнікоў Бялыніцкага райвыканкама. А ў якасці прыза сенненцы прывезлі дамоў вадкакрышталёвы тэлевізар.

Ірына ГАРБАЧОВА.

 

admin

Recent Posts

О подготовке потребителей тепловой энергии к новому отопительному сезону

ПОДГОТОВКА ПОТРЕБИТЕЛЕЙ ТЕПЛОВОЙ ЭНЕРГИИ К НОВОМУ ОТОПИТЕЛЬНОМУ СЕЗОНУ На календаре середина сентября и подготовка организаций…

3 часа ago

Знать ребенок должен каждый, безопасность — это важно

Опасности ребенка могут подстерегать везде. Ничто не может полностью защитить от них. Задача взрослых, как…

4 часа ago

Народный контроль — в действии

Народный контроль - в действии! 🔴18 сентября, с 11.30 до 20.30,  будет работать общественная приемная…

5 часов ago

В успехах детей заслуга родителей, уверены супруги Дмитрий и Татьяна Барковец из аг.Ходцы

Каждый ребенок заслуживает счастья и любви. И если мы можем сделать хоть что-то для этого,…

6 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает

УП «Витебскоблгаз» напоминает!          Уважаемые жители района, во избежание несчастных случаев при использовании газоиспользующего оборудования…

6 часов ago

Праздничное мероприятие, посвященное Дню народного единства «В единстве народа – сила страны», прошло в Сенно

В Сенно прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню народного единства «В единстве народа – сила страны».…

23 часа ago