Сёння Арцём — міліцыянер групы затрымання, Таццяна — міліцыянер узвода міліцыі.
Маладыя людзі родам з Сенненскага раёна: ён — з Цыпак, яна — з Янова, дзе зараз і жыве сям’я. «Мужныя вы мае, спакойнай службы», — з такімі словамі кожны раз маці Таццяны выпраўляе іх на дзяжурства. І не памыляецца, калі кажа «мужныя». Не кожны вытрымае «службу дні і ночы», ды і дабірацца да яе даводзіцца некалькі дзясяткаў кіламетраў. Арцём ахоўвае аб’екты ў гарадскім пасёлку Багушэўск, Таццяна — на варце ў райцэнтры. Акрамя таго, дзяўчына паспявае сумяшчаць працу і вучобу ў ВДУ імя П.М.Машэрава. Яна завочна вучыцца на факультэце «Сацыяльная педагогіка. Псіхалогія».
І калі вясковы быт камусьці падаецца сумным, то толькі не Мандрыкам. Ім падабаецца ў Янове. «У вёсцы ўдыхаеш духмянае паветра і адчуваеш, што жывеш. Пра горад такога не скажаш», — Таццяна вобразна прыводзіць плюсы вясковага ладу жыцця. А што дабірацца да працы доўга, Мандрыкаў не пужае. Дапамагае асабісты легкавы транспарт.
Пра маладых спецыялістаў кіраўніцтву раённага аддзялення Дэпартамента аховы ёсць што сказаць. Як адзначыў камандзір узвода Уладзімір Цецюноў, за адносна непрацяглы перыяд працы Таццяна і Арцём змаглі зарэкамендаваць сябе адказнымі супрацоўнікамі, якія прафесійна выконваюць свае абавязкі.
«Нам прыемна ўсведамляць, што мы ў ліку тых, хто ахоўвае спакой людзей, — дзеляцца Мандрыкі. — Будзем працаваць згодна з дадзенай калісьці прысягай».
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе,…
В эти летние дни сотрудники филиала Сенненское ДРСУ №146 КУП «Витебскоблдорстрой» выполняют работы по текущему…
Для оказания помощи аграриям во время уборочной кампании правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц, состоящих…
Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси. Дежурных по станции зачастую называют дирижерами стальных магистралей. Именно…
Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Государственного комитета…
Зона ответственности Ольги Закревской, заведующего Пурплевским ФАПом, охватывает обширную территорию. Фельдшер обслуживает 20 деревень, где…