Делать первые шаги в своей профессиональной деятельности лучше на малой родине, уверен Стас Погорельский, диспетчер центра оперативного управления Сенненского РОЧС

Малады чалавек толькі пачынае свой працоўны шлях. Пяць месяцаў ён на варце жыцця і здароўя лю­дзей, аднак ужо за гэты невялікі перыяд зразумеў наколькі прафесія пажарнага напружаная і адказная. Тое, што яна патрабуе смеласці, вынослівасці, а галоўнае, маральнай устойлівасці, гэта для сябе Стас вынес, яшчэ калі праходзіў практыку тут жа ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

 Яго некалькі разоў бралі на ліквідацыі пажараў. Хлопец быў не проста назіральнікам. Ён выконваў тую ж работу, што і адказныя змены. «Калі выязджаў на свой першы пажар, страху не было, — успамінае Стас Пагарэльскі. – Адольвала цікавасць паглядзець, як будуць дзейнічаць сапраўдныя ратавальнікі, бо бачыць па тэлевізары ў журналістскіх відэароліках як працуюць супрацоўнікі МНС і самому быць поплеч з імі, зусім розныя рэчы». Тады ў Ходцах гарэла адрына. Калі ехалі ў машыне, маральны дух хлопца падтрымаў Ігар Шор, начальнік каравула, які парэкамендаваў  слухацца старэйшых. Дапамога Стаса заключалася ў выратаванні дамашняй скаціны, што знаходзілася ў суседнім хляве, на які таксама перакінуўся агонь. «Абыйшлося без ахвяр», — сёння з усмешкай успамінае мой суразмоўца.

 Сапраўдныя ратавальнікі ніколі не спыняюцца ў росце — ні ў прафесійным, ні ў асабістым. Прыемна адзначыць, што хлопец менавіта з гэтай кагорты людзей. Ён будзе і далей расці ў плане ўдасканалення свайго прафесійнага майстэрства. Адукацыі, атрыманай у Полацкім дзяржаўным хіміка-тэхналагічным каледжы, па спецыяльнасці папярэджванне і ліквідацыя  надзвычайных сітуацый, яму недастаткова. У наступным годзе плануе паступіць ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС. Гэта будзе другая спроба атрымаць вышэйшую адукацыю. Тры гады назад пасля заканчэння школы Стасу не хапіла прахадного бала, каб стаць студэнтам установы адукацыі.

 У пажарнага кожны дзень — гэта подзвіг, адказ­насць, сабранасць. І гэта доб­ра разумее малады спецыяліст. Аднак далёка не з энтузіязмам прымае тое, чым займаецца зараз. Яму хочацца быць больш карысным,  змяніць пасаду звычайнага дыспетчара на ратавальніка-пажарнага. Аднак і тая работа, якую ён выконвае сёння, вельмі важная і складаная. Менавіта ад дыспетчара часта залежыць зыход надзвычайнага зда­рэння.

 «На пульт паступае мноства трывожных званкоў, — гаворыць Павел Нядзвецкі, начальнік РАНС. — У такой сітуацыі, калі ад дзеянняў гэтага спецыяліста можа залежыць чыё-небудзь жыццё, важна аператыўна і граматна дзейнічаць у адпаведнасці з сітуацыяй. Калі гэта пажар — адправіць на яго адну або некалькі машын з райаддзела альбо з бліжэйшых пастоў нашага, а часам і суседніх раёнаў. Перадаць паведамленне ў аддзяленне хуткай дапамогі ЦРБ, РАУС, РЭС, райгаз. Акрамя таго, у абавязкі дыспетчара ўвахо­дзіць збор і ўдакладненне інфармацыі па надзвычайнай сітуацыі і пра пацярпелых у ёй».

 З гэтым Стас паспяхова спраўляецца. І нягледзячы на тое, што пасля дзяжурства заўсёды трэба як мага лепш адпачыць, малады чалавек не дазваляе сабе лішняй хвіліны затрымацца ў ложку. Ён прыхільнік здаровага ладу жыцця. Хлопца часта можна ўбачыць на прабежках, трэніроўках па валейболе. Прызнаецца, што інакш не можа. Прытрымліваецца бацькоўскай навукі – пайшоў у сілавыя структуры, трымай марку, рабі так, каб ніколі не было сорамна за цябе.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 

 

admin

Recent Posts

Юная певица из Сенно Милана Баранок покоряет своей искренностью, открытостью

Видео с выступлениями юной певицы Миланы Баранок, жительницы райцентра, опубликованные в социальных сетях редакции «Голас…

1 час ago

ДТП в Витебске: пострадал сенненский школьник

ДТП в Витебске: пострадал ребенок Авария произошла сегодня около 14 часов вблизи дома 3 на…

1 час ago

Белорусская экспозиция представлена на крупнейшей пищевой выставке в Казахстане

Наша республика представляет экспозицию Belarus. The Taste of Nature на международной специализированной выставке в Казахстане…

19 часов ago

На днях супруги Кононовы из д.Оболь Мошканского сельсовета отметили золотую свадьбу

Надежда Александровна и Владимир Фёдорович полвека идут по жизни рука об руку, поддерживая друг друга…

19 часов ago

Ядерные и неатомные технологии. Беларусь развивает сотрудничество с «Росатомом»

Развитие сотрудничества в энергетической сфере обсудили премьер-министр Беларуси Александр Турчин и генеральный директор госкорпорации "Росатом"…

21 час ago

Белорусские аграрии накопали более 5,3 млн тонн сахарной свеклы

Белорусские аграрии накопали 5316 тыс. т сахарной свеклы средней урожайностью 511 ц/га.  В Минской области…

21 час ago