— Алена Уладзіміраўна, што новага адбылося ў вашым калектыве за апошні год?
— Вельмі прыемнай для нас навіной з’яўляецца запланаванае ўзвядзенне новага будынка прадстаўніцтва. Ён будзе размешчаны на цэнтральнай плошчы Сянно. У сучасны момант праектная дакументацыя праходзіць экспертызу. Будзе праведзены тэндар, які вызначыць падрадчыка, і будаўніцтва распачнецца. Спадзяёмся, што наступнае прафесійнае свята сустрэнем у новым будынку.
— А з якімі вынікамі прыйшоў калектыў Сенненскага прадстаўніцтва Белдзяржстраха да сёлетняга Дня страхавых работнікаў?
— За 10 месяцаў бягучага года намі заключана 14 тыс. 363 дагаворы страхавання. 404 жыхары горада і раёна, якія звярнуліся за выплатамі ў сувязі са страхавымі падзеямі (пажары, заліванне кватэр, крадзеж маёмасці, гібель хатняй жывёлы, пашкоджанне аўтамабіля і іншае) атрымалі 1 млрд 865 млн рублёў. Толькі «за пажары» выплаты склалі 954 млн. А наогул наша прадстаўніцтва заключае дагаворы па 82 відах страхавання, 65 з якіх — добраахвотныя.
— На які від страхавання хацелі б звярнуць увагу менавіта ў зімовы перыяд?
— Зімой павялічваецца колькасць аварый і іншых непрыемных здарэнняў, звязаных з аўтамабілямі. Таму хацелася б звярнуць увагу аўтаўладальнікаў на такі від добраахвотнага страхавання, як «АўтаКаска».
— Звычайна ў час прафесійнага свята адзначаюць лепшых работнікаў. Ведаю, што ў Сенненскім прадстаўніцтве Белдзяржстраха працуе дружны, працаздольны калектыў. Але нават у добрым калектыве заўсёды ёсць тыя, на каго раўняюцца…
— Сёлета на раённай Дошцы гонару змешчаны партрэт нашага страхавога агента Валянціны Аўчыннікавай. У сувязі з прафесійным святам будзе адзначана Удзячнасцю філіяла Белдзяржстраха па Віцебскай вобласці страхагент Марыя Пятрашка. Больш за 20 гадоў адпрацавала ў прадстаўніцтве страхагент Людміла Пагарэльская. Людміла Фёдараўна, калі надышоў час, пайшла на заслужаны адпачынак, але дзесьці праз паўгода вярнулася ў родны калектыў.
Шмат гадоў аддалі страхавой справе агенты Валянціна Сінкевіч, Марыя Сафіуліна, Алена Гетманава. Бездакорна выконваюць свае абавязкі вядучы эканаміст Галіна Малахава, вядучы спецыяліст Людміла Літоўкіна.
—Не хлебам адзіным, як кажуць, жыве чалавек. Як арганізаваны ў калектыве культурны адпачынак?
— Вялікая ўвага ў нас удзяляецца пабудове карпаратыўнай культуры. Агранізуюцца экскурсійныя паездкі ў Мір, Нясвіж, Пскоў, Ізборск, Полацк. Гэта дапамагае ў згуртаванні калектыву, што спрыяе добрай, зладжанай рабоце.
Не забываем мы і нашых ветэранаў. Віншуем з Днём пажылых людзей, з прафесійным святам. А тым, хто адпрацаваў у прадстаўніцтве больш за 10 гадоў, згодна з калектыўным дагаворам, уручаем і грашовыя падарункі.
Гутарыла Таццяна Буракова.
Подробности в №94 за 6 декабря 2014 г.
Рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты. Ингредиенты: капуста белокочанная — 1-2 вилок, морковь (крупная) —…
Каким будет хранение капусты, зависит от своевременности и правильности ее уборки. Многие сорта капусты являются…
Международные специализированные выставки "Деревообработка", "Дорожное строительство" и "Автосервис. Механика. Автокомпоненты" открылись в Минске. Как отметил…
Поставки белорусского продовольствия в Санкт-Петербург ежегодно увеличиваются. Недавно открылся пятый флагманский магазин "Белорусская деревня" в…
В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Учащийся года - 2026", направленный на поддержку талантливой молодежи и…
Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…