Ко Дню работников нефтяной, газовой и топливной промышленности. Даставіць газ спажыўцу: бяспечна, своечасова

 Такія  патрабаванні прад’яўляюцца да работнікаў РУП «Сяннорайгаз», якія развозяць жыхарам раёна балоны, напоўненыя блакітным палівам.

Аб’ём спажывання прыроднага газу павялічваецца, звадкаванага — змяншаецца. Змяншаецца і колькасць газабалонных установак, якімі карыстаюцца сенненцы. А значыць работнікам прадпрыемства даводзіцца менш дастаўляць насельніцтву балонаў. Але, як заўважыў галоўны інжынер РУП «Сяннорайгаз» Дзмітрый Губарэвіч, работы ад гэтага менш не стала: «Больш увагі надаём захаванню тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі газабалонных установак, культуры абслугоўвання».

Напярэдадні прафесійнага свята Віктар Праві­лаў, вадзіцель аўтамабіля для перавозкі балонаў, і слесар Сяргей Ільіных дастаўлялі балоны жыхарам Ходцаўскага сельсавета. У вёсцы Паршні выканалі дзве заяўкі, у тым ліку пенсіянеркі Лідзіі Сіняковай. Жанчыне — больш за 80 гадоў. Зразумела, што памяняць балон яна не ў стане, нават калі б прайшла курс навучання па правілах бяспекі. На гэты раз, перш чым замяніць балон, работнікі РУП «Сяннорайгаз» выказалі прэтэнзіі да стану скрыні, дзе ўстаноўлены газавыя балоны. Давялося Лідзіі Цімафееўне клікаць сына, каб падфарбаваў яе.

Па словах Сяргея Ільіных, у яго абавязкі ўваходзіць не толькі замена балонаў. Ён нясе адказнасць за захаванне карыстальнікамі звадкаванага газу тэхнікі бяспекі. Таму па патрабаванні некаму даводзіцца ўстанаўліваць у акне форт­ку, каб палепшыць вентыляцыю памяшкання, камусьці — ліст бляхі ля газавай пліты і тым самым выключыць пажарную небяспеку. «Большасць людзей з разуменнем ставіцца да нашых патрабаванняў, выконвае іх пасля тлумачэнняў. Для тых, хто ўпарціцца, маюцца больш дзейсныя меры — пішам акты-прад­пісанні, дзе папярэджваем —  калі недахопы не будуць ухілены, балон мяняцца не будзе», — падсумаваў свой расказ Сяргей Ільіных.

У  РУП «Сяннорайгаз» — невялікі, але ста­більны калектыў, дзе працуюць адказныя людзі, якія прафесійна выконваюць свае абавязкі і тым самым своечасова забяспечваюць патрэбу людзей у паліве, бяспечную эксплуатацыю газавых установак.

Наш кар.

 На здымку: Сяргей Ільіных і Віктар Правілаў гутараць з жыхаркай вёскі Паршні Лідзіяй Сіняковай — пра сур’ёзнае весела.

 

admin

Recent Posts

Время квасить : рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты

Рецепт самой простой и вкусной квашеной капусты. Ингредиенты: капуста белокочанная — 1-2 вилок, морковь (крупная) —…

16 часов ago

Как правильно убрать и хранить капусту?

Каким будет хранение капусты, зависит от своевременности и правильности ее уборки. Многие сорта капусты являются…

16 часов ago

Международные выставки по деревообработке и дорожному строительству открылись в Минске

Международные специализированные выставки "Деревообработка", "Дорожное строительство" и "Автосервис. Механика. Автокомпоненты" открылись в Минске. Как отметил…

16 часов ago

Беларусь рассчитывает нарастить поставки плодоовощной продукции в Санкт-Петербург

Поставки белорусского продовольствия в Санкт-Петербург ежегодно увеличиваются.  Недавно открылся пятый флагманский магазин "Белорусская деревня" в…

17 часов ago

Первый республиканский конкурс «Учащийся года» проходит в Беларуси

В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Учащийся года - 2026", направленный на поддержку талантливой молодежи и…

22 часа ago

В МЧС напомнили о факторах опасности при тумане

Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…

23 часа ago