Побач з вопытнымі хлебаробамі ў сельгаспрадпрыемствах шчыруе моладзь, якая стараецца не саступаць старэйшым калегам. Усяго ў гаспадарках Сенненскага раёна на жніве задзейнічаны 10 экіпажаў маладых камбайнераў і 1 малады вадзіцель.
Як паведаміў в. а. першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Максім ЯНУКОЎ, найбольш задзейнічана на жніве моладзь у ААТ “Сінягорскае”, дзе працуе 4 моладзевыя экіпажы, у ААТ “Бяленева” іх 3.
Традыцыйна Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт рэспубліканскаму праекту «Моладзь – за ўраджай!».
Яго мэтай з’яўляецца не толькі павышэнне прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю і заахвочванне іх працоўнай ініцыятывы, але і папулярызацыя сельскагаспадарчай працы. Спаборніцтвы праходзяць у намінацыях “Моладзевы экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту” і “Малады вадзіцель, які перавёз найбольшую колькасць зерня”. Пераможцамі стануць першыя экіпажы-тысячнікі і вадзіцелі, заняўшыя прызавыя месцы ў працоўным спаборніцтве па выніках уборачнай кампаніі. Сачыць за яе ходам можна анлайн – па хэштэгам #молодежьзаурожай #жатвабеларуси2019 #малаяродина #брсм #брсмво #brsm#brsmvo у сацыяльных сетках.
Сярод маладых камбайнераў сёлетняй уборачнай кампаніі Павел Распорскі (на здымку справа), асноўнае месца працы якога — Ходцаўская школа. На час працоўнага водпуску настаўнік фізкультуры ўладкаваўся ў ААТ “Белая Ліпа”. Дарэчы, для Паўла гэта ўжо сёмая ўборачная на палетках гаспадаркі, але першае самастойнае жніво. Да гэтага ён быў памочнікам у старэйшага брата Сяргея. Пераможцамі раённага спаборніцтва ім станавіцца не даводзілася, але браты ў сярэднім намалочвалі больш за 1000 тон зерня за сезон. У бягучым годзе Павел будзе імкнуцца да больш важкіх вынікаў.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
Фота прадастаўлена РК ГА “БРСМ”.
Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…
«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…
На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…
Согласно нашему законодательству охранная деятельность не подлежит лицензированию. Без специального разрешения организации могут осуществлять охрану…